Центр изучения белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси проводит конкурс творческих письменных работ «За что я люблю свою родину»

Центр изучения белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси проводит конкурс творческих письменных работ «За что я люблю свою родину»

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”

Дарагія суайчыннікі! У 2020 годзе завяршаецца трэці год, які па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі быў абвешчаны ў нашай краіне Годам малой радзімы. За тры гады акцыі ў рэспубліцы былі праведзены тысячы мерапрыемстваў па развіцці і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у розных рэгіёнах краіны, па павышэнні ўзроўню культуры і духоўнасці беларускага народа, захаванні мясцовых традыцый, адметных рыс побыту народа, яго этнаграфічнай культуры і мовы.

У гэтай сувязі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць агульнарэспубліканскую творчую акцыю “За што я люблю родную зямлю”. Яна заключаецца ў стварэнні жыхарамі гарадоў і вёсак Беларусі творчых прац, у якіх будуць адлюстраваны дасягненні ў развіцці рэгіёнаў Беларусі, увасоблены пачуцці гонару за сваю малую радзіму і любоў да яе гераічнага мінулага і славутага цяперашняга.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя эсэ, вершы, апавяданні, нарысы і іншыя творчыя працы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на беларускай мове аднаасобна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся. Прапануемыя тэмы: “За што я люблю свой край”, “Мова маёй малой радзімы”, “Родная зямля – крыніца натхнення”, “Квітней, мая радзіма!”

У работах, дасланых на конкурс, просім абавязкова ўказваць адукацыю, узрост, месца работы аўтара.

Ацэнку работ будуць праводзіць супрацоўнікі “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”.

Крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца адпаведнасць заяўленай тэме, грамадская актуальнасць, арыгінальнасць, мастацкі ўзровень і дасканаласць мовы. Лепшыя працы будуць апублікаваны асобным зборнікам. Вынікі конкурсу будуць падведзены падчас Тыдня мастацкага слова (з 31 жніўня па 6 верасня 2020 года) і Дня беларускага пісьменства (6 верасня 2020 года).  Пераможцы конкурса будуць адзначаны граматамі і падзякамі НАН Беларусі.

Аб’ём творчых работ – да 10 друкаваных старонак.

Творчыя працы просім дасылаць да 20.08.2020 на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, 220072, або па электроннай пошце: inlinasbel@tut.by з паметай “конкурс”.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем