Эксперымент: адукацыя не хужэй за еўрапейскую

На
базе ДУА «СШ 2 г. Асіповічы” з пачатку навучальнага года стартаваў унікальны на Магілёўшчыне праект «Укараненне мадэлі паглыбленай дыферэнцыяцыі навучання на 2-3 ступені агульнай сярэдняй адукацыі”,
які быў распрацаваны
і прэзентаваны намеснікам дырэктара Кацярынай Свірковай і настаўнікам фізікі Надзеяй Сасавай. Куратарства над праектам узялі прафесіяналы са сталіцыкандыдат педагагічных навук Мікалай Запрудскі і метадыст Цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” Ганна Дабрынеўская.

Асіповічы
адзін з нямногіх гарадоў, дзе на міністэрскім узроўні было прынята рашэнне перанесці гэту інавацыйную мадэль у рэальныя ўмовы. Для гэтага ва ўстанове адукацыі існуюць усе неабходныя ўмовы:
вялікі вопыт работы,
высокакваліфікаваны
педагагічны калектыў, выдатная прастора для творчай
дзейнасці і вучнёўскі патэнцыял.

Зараз
перад педкалектывам стаіць першачарговая задача падрыхтаваць дзяцей да паўнацэннай жыццядзейнасці ў грамадстве: псіхалагічна,
тэарэтычна і практычна.

У 2012 годзе праект
рэалізуецца з трэцяй ступені адукацыі — 10-11 класаў. Яго галоўны плюсіндывідуалізацыя навучальнага працэсу. Сутнасць у тым, што старшакласнікі могуць самастойна, улічваючы пажаданні і магчымасці, абраць спектр паглыблена вывучаемых прадметаў. Сёлета школьнікі ў асноўным аддалі перавагу фізіцы, матэматыцы, англійскай, рускай і беларускай мовам, працоўнаму навучанню. Заняткі адбываюцца наступным чынам: настаўнікіпрадметнікіз групамі школьнікаў, якія абралі той ці іншы прадмет, працуюць педагогі вышэйшай кваліфікацыівыпрацоўваюць індывідуальную праграму навучання павышанай складанасці для вучняў. Прычым, яны максімальна пазбаўлены ад
«папяровай” работы.

— Умовы створаны максімальна спрыяльныя,
адзначае дырэктар школы Людміла Шабаліна. — У наяўнасці і
матэрыяльна-тэхнічная база, і кантроль засва
ення ведаў, і цеснае
ўзаемадзеянне
з бацькамі. Дарэчы, калі вучань праз некаторы час адчуе, што абраныя прадметы не даюцца яму, то ён зможа пераключыць сваю ўвагу на іншыя дысцыпліны. Галоўнае для насіх асабістае развіццё і рост, канкрэтная прафесійная арыентацыя, паспяховая адаптацыя ў сучасным грамадстве і актыўная працоўная
дзейнасць.

Людміла
Аляксееўна лічыць, што гэта форма навучання і выкладання, якая, дарэчы, практыкуецца ў многіх еўрапейскіх краінах, зможа апраўдаць сябе і
даказаць сваю эфектыўнасць у будучым.

Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем