Осиповичи. Вчера и сегодня

Осиповичи. Вчера и сегодня

Раней і зараз

Мікрараён “Бам”

Мікрараён № 1, які ўсе ведаюць пад ёмкай назвай “Бам”, адразу задумваўся як так званы “спальны раён” — ціхі і кампактны, з развітай сацыяльнай інфраструктурай. Абжывацца ён пачаў яшчэ ў 70-я гады, але працэс запаўнення “белых плям” на генеральным плане забудовы быў доўгі і ішоў, так бы мовіць, у пераменным тэмпе: то густа, то пуста, што і знайшло адлюстраванне ў хаатычнай нумарацыі дамоў.

У 2000-х гадах будаўніцтва тут ажывілася і стала весціся больш сістэмна. Сярод іншага ўзнікла новая вуліца — “Паркавая”, а даведзеная да сучасных стандартаў зручнасці і бяспекі руху вуліца Сташкевіча ў значнай ступені разгрузіла галоўную магістраль мікрараёна — вуліцу Сумчанкі. Імкліва развіваліся гандаль і сістэма грамадскага харчавання, а шматпавярхоўкі ўвогуле раслі нібы грыбы.

Здымкі вуліцы Сташкевіча — таму прыклад. Першы зроблены вясной 2008 года, другі — учора. Толькі за ўзгаданы прамежак часу на “Баме” пабудавана 2 пяціпавярхоўкі і 6 дзевяціпавярховак.

Зараз адведзеная пад будаўніцтва тэрыторыя мікрараёна № 1 практычна запоўнена. Засталося месца для дзіцячага сада і трох дамоў: 108-кватэрнага, двух 90-кватэрных. Такі запас надае планам развіцця горада належную гнуткасць: сёння патрэбы ў пашырэнні “бамаўскага” жылфонду няма. Але калі яна ўзнікне, прасторы для росту насельніцтва будзе дастаткова

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем