Аўтасервісу многа не бывае 15.01.10, № 3


    Днямі дыягнастычная станцыя транспартнага прадпрыемства «Аўтапарк № 19” атрымала ліцэнзію на права правядзення шырокага спектру кантрольна-дыягнастычных работ на аўтамабілях любых марак, і ў асіповіцкіх аўтамабілістаў, як і нашых гасцей, нарэшце з’явілася магчымасць карыстацца сапраўды цывілізаваным аўтасервісам.
    Спецыялісты прадпрыемства могуць праверыць рэгуліроўку фар, стан сістэмы тармажэння і рулявога кіравання, падвескі, святлопрапускання ашклення салона, герметычнасць газабалоннага абсталявання, пры неабходнасці — правесці належную наладку альбо рамонт.
    Зразумела, тэрмін давядзення машыны да ладу можа быць розным — усё залежыць ад аб’ёму і складанасці работы. Аднак аўтапарк рашуча намераны арганізаваць абслугоўванне кліентаў, якія будуць карыс-тацца новай паслугай, па прынцыпу «тут і зараз” — інакш кажучы, з мінімальнымі выдаткамі часу.
    Атрымаць дадатковую інфармацыю і зрабіць папярэдні запіс можна па тэл. 74-9-09.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем