Справы ваенна-камунальныя

У кампетэнцыю
Асіповіцкага філіяла эксплуатацыйнага ўчастка Бабруйскага эксплуатацыйнага
ўпраўлення Узброеных Сіл уваходзіць падтрыманне на належным узроўні бытавых і
санітарных умоў у часцях Асіповіцкага і Пухавіцкага гарнізонаў.
Жыццезабеспячэнне размешчаных там пабудоў — справа клапотная, але ваенныя
камунальнікі спраўляюцца з усімі пастаўленымі задачамі паспяхова.

Аб найбольш
істотных момантах у рабоце эксплуатацыйнага ўчастка — гаворка з яго начальнікам
Георгіем Грышановічам:

— Асноўныя
намаганні наша арганізацыя накіроўвала на правядзенне капітальнага рамонту
гарадка 5-й брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы. Менавіта гэты
аб’ект сёлета быў азначаны галоўным прыярытэтам у праграме «Ваенны гарадок” —
маштабным плане рэканструкцыі месцаў пастаяннай дыслакацыі вайсковых часцей.

Аднак і
Асіповіцкі гарнізон не заставаўся без нагляду — запланаваныя работы па
падтрыманнні ў належным стане жылых, вучэбных карпусоў, будынкаў іншага
прызначэння былі праведзены своечасова і на дастаткова якасным узроўні.

Была заменена
сістэма ацяплення ў казарме на палігоне «Асіповіцкі”, адрамантавана ізаляцыя на
цеплатрасах ваеннага гарадка ў Лапічах. Увогуле, стан камунікацый дастаткова
добры, так што пашпарты гатоўнасці ўсе нашы аб’екты атрымалі яшчэ ў ліпені.

Таксама
своечасова «ўключыліся” ў ацяпляльны сезон: запас паліва, як тое і
прадугледжана, створаны на 4 месяцы і без затрымак папаўняецца.

— Адзін з
галоўных прыярытэтаў айчыннай камунальнай гаспадаркі — энергазберажэнне…

— Працуем і ў
гэтым накірунку. Устаноўлены ўзровень эканоміі энергарэсурсаў — 6% — дасягнуты.
Паступова мяняем вокны ў казармах — устанаўліваем замест драўляных рам сучасныя
шклопакеты. Цалкам завершана такая рэканструкцыя ў казармах ваенных гарадкоў
Цэль і Ла-пічы, часткова — у Асіповіцкім ваенным гарадку.

Распрацавана
праектна-каштарысная дакументацыя на замену катлоў у кацельнях палігона
«Асіповіцкі” і ў Лапічах. Новае абсталяванне, якое будзе працаваць на мясцовых
відах паліва, плануем набыць і зманціраваць на працягу наступнага года.

— У раённых
камунальных службаў сёння існуе адчувальны недахоп персаналу. Наколькі
актуальная кадравая праблема для вашай арганізацыі?

— Свабодных
вакансій у нас няма. Калектыў склаўся дастаткова даўно, так што сёння ў ім
працуюць выключна вопытныя спецыялісты, маючыя вялікі стаж работы. Гэта важная
акалічнасць: за выслугу гадоў яны як служачыя Узброеных Сіл атрымліваюць да
заробкаў 35% надбаўкі, так што жадання шукаць лепшае месца работы ў іх не
ўзнікае.

— Наколькі
цесна Асіповіцкі эксплуатацыйны ўчастак супрацоўнічае з іншымі «профільнымі”
мясцовымі прадпрыемствамі?

— Вайсковыя
часці атрымліваюць з раённых сетак ваду, часткова — цяпло, падключаны да
агульных сістэм каналізацыі, так што агульных інтарэсаў у камунальнікаў хапае.
Спецыялісты УКП ЖКГ і ДУКВП «Водаканал” прымаюць удзел у выпрабаваннях
трубаправодаў, таксама разам імкнемся вырашаць узнікаючыя праблемы.

Яшчэ адзін
аспект супрацоўніцтва — прыцягненне цывільных арганізацый да выканання
падрадных работ па праграме «Ваенны гарадок”. Значная частка будынкаў на
тэрыторыі ваенных гарадкоў эксплуатуецца без істотнай мадэрнізацыі яшчэ з 30-х
гадоў мінулага стагоддзя, таму для давядзення іх да сучасных стандартаў зручнасці,
бяспекі і добраўпарадкавання патрабуецца вельмі працаёмкая рэканструкцыя. Сёння
мы маем дамовы з «Дзяржрэзервам” і ДРБУ-199, якія працуюць у Мар’інай Горцы. У
наступным годзе пачнецца рэканструкцыя казармы ў ваенным гарадку Цэль, так што,
спадзяюся, узаемавыгаднае партнёрства будзе пашырацца.

Гутарыў Дзмітрый САЎРЫЦКI.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем