Рассказываем об осиповчанках, которые выращивают цветы

Рассказываем об осиповчанках, которые выращивают цветы

Свая сядзіба

Расліна ведае, якія рукі яе вырошчваюць

У кагосьці цуда-кабачок у агародзе вырас, хто рэкордны ўраджай суніц сабраў, а ў іх — кветкавы сад, наколькі хопіць вачэй

На днях мелі задавальненне трапіць у невялікія прыватныя батанічныя садкі, на кожны квадратны метр якіх прыходзіцца з дзясятак раслін. Гаспадыні гэтага хараства — сяброўкі. Нягле-дзячы на тое, што жывуць яны ў розных вёсках, часта сустракаюцца, абменьваюцца вопытам, новымі раслінамі і проста знаходзяць у зносінах аддушыну: абедзве захапляюцца дэкаратыўнымі раслінамі. Нават імёны ў жанчын аднолькавыя.

Першы двор, на якім нас сустрэла Тамара Пятровіч, знаходзіцца ў вёсцы Вяззе. Зайшлі і трапілі ў прыемны цянёк пад вінаградам, а дзень выдаўся спякотны. Адразу за брамкай бяжыць дарожка, пятляе паміж хост, ядлоўца, міскантуса. Растуць у садзе калы, барбарыс, брызгліна, скумпія… Пералічыць усіх тутэйшых “жыхароў” амаль немагчыма. Толькі хвойнікаў у Тамары Мікітаўны больш за дзесяць відаў. Межы прысядзібнага ўчастка нават не адразу знойдзеш: амаль усё патанула ў кветках і іншых раслінах. Сярод дрэў і кустоў хаваецца фігура Бабы Ягі. Кветкавод-аматар зрабіла для яе хатку з бярвення. Добрая выйшла ў казачнага персанажа “рэзідэнцыя”: побач сажалка з німфеямі і нават качкамі. Праўду кажучы, птушкі нежывыя, але ж малюнак дапаўняюць.

— Пачалося ўсё з адной ружы, — успамі-нае гаспадыня. — Заўсёды жадала мець вялікі сад з кветкамі. Спачатку набывала расліны праз часопіс “Кветка”. Зараз ужо шмат каталогаў з насеннем і саджанцамі на любы густ. Хочацца пасадзіць амаль усё, каб квітнела і вока радавала. Колькі раслін у мяне і колькі яны ўжо растуць, нават і не скажу. Некаторым хваёвым і кустам больш за дзесяць гадоў. Ніякіх кніжак па ландшафтным дызайне не чытала. Усё саджу на свой густ. Хочацца, каб было прыгожа, вось і прыдумваю што-небудзь новае. А які прыемны пах раніцай і ўвечары, ды якая рознакаляровасць з усіх бакоў! Нават дух займае!

У Тамары Гасан на дачы ў Орчы пад кветкамі больш за сем сотак. На кожным вольным кавалачку зямлі — разнастайныя расліны. І ўсё пасаджана з толкам. Гэта сапраўднае кветкавае царства. Нягледзячы на вялікую колькасць насаджэнняў, гаспадыня ведае кожнае “ў твар”.

— А без гэтага ніяк, — паведамляе жанчына. — Скажу і назву гатунку, і як за ім даглядаць. Расліны жывыя і таксама патрабуюць ежы, вядома ж, у выглядзе падкормкі. Трэба абараняць кусцікі не толькі ад насякомых, але і ад хвароб. Таму, на мой позірк, неабходна ведаць іх “пашпарт”, каб даглядаць добра і граматна. Шмат часу ўдзяляю саду з пачатку вясны і амаль што да канца восені. Трэба абысці ўсё, кожную галінку пры-гладзіць, дрэнныя абрэзаць, некаторыя ўкрыць перад зімоўкай. Цяжка, але ж яны потым вяртаюць гэтае цяпло сваёй прыгажосцю, пахам і нават цяньком. Усе мае расліны — шматгадовыя. Калісьці вырошчвала цюльпаны. Вельмі яны мне падабаліся, купляла і садзіла шмат гатункаў, жадала мець як мага больш разнастайных. Але з часам пераключылася на лілейныя і ірысы. Іх у мяне больш за 120 і 200 відаў адпаведна. Не трэба выкопваць, а кветкі не толькі ўсіх колераў вясёлкі, але і буйныя, нават далонь можа схавацца. Таксама падабаюцца хваёвыя, бэзу ў мяне 16 гатункаў, ёсць клематысы, німфеі, ватачнік, расце ківі, плады якога смачныя. Саду ўжо больш за два дзясяткі гадоў, а я не перастаю яго дасаджваць — штогод дадаю нешта новае і прыгожае.

Амаль усе ведаюць выказванне “не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца”, але не кожны зможа цалкам перабудаваць жыцце, каб здзейсніць сваю мару. Нашым гераіням гэта ўдалося, аб чым і сведчаць кветкі ў іх сядзібах.

Алена Суета.

e.sueta@gzt-akray.by

Тамара Пятровіч даглядае асабістую сажалку
Тамара Гасан: “Лілеі — адна з любімых раслін”

Фото Нины Царик

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем