О том как работает осиповичская торговля

О том как работает осиповичская торговля

Гандаль

Працуюць ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі

Штодня тысячы прадстаўнікоў сферы гандлю спяшаюцца на рабочыя месцы, каб кожны з нас мог купіць хлеб, малако, адзенне, абутак, бытавую хімію, тэхніку і шмат чаго іншага

Можна назіраць з’яўленне новых гандлёвых кропак: ад магазінаў крокавай даступнасці да ўльтрасучасных цэнтраў і гіпермаркетаў. Пастаянна пашыраецца асартымент тавараў, павышаюцца якасць паслуг і ўзровень абслугоўвання.

Пра тое, як працуе асіповіцкі гандаль, “раёнка” гутарыць з загадчыкам сектара спажывецкага рынку і малога бізнесу райвыканкама Таццянай Кандратовіч:

— Рознічны гандаль у гора-дзе і раёне ажыццяўляюць 584 суб’екты гаспадарання ў 570 гандлёвых аб’ектах, у тым ліку ў 397 магазінах, павільёнах, кіёсках і аптэках, 7 гандлёвых цэнтрах агульнай гандлёвай плошчай 33,9 тысячы квадратаў, рынку, а таксама ў 76 аб’ектах грамадскага харчавання на 4 248 пасадачных месцаў, у тым ліку ў 43 агульнадаступных аб’ектах грамадскага харчавання на 1 539 пасадачных месцаў. За студзень-май тэмп росту рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 105,7 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года ў супастаўных цэнах пры заданні на першае паўгоддзе 102,5. Тэпм росту рознічнага тавараабароту па афіцыйна ўлічваемай сетцы за гэты ж перыяд склаў 107,4 працэнта, па грамадскім харчаванні — 87,5.

Некаторыя арганізацыі пакуль што не дасягнулі леташняга ўзроўню па аб’ёме рознічнага тавараабароту, з іх 2 займаюць усяго больш за працэнт удзельнай вагі: Глускае райста (95,1), ТАА “Чистые родники” (98,3).

За першае паўгоддзе з улікам закрытых аб’екты грамад-скага харчавання прыраслі на 5 пасадачных месцаў пры заданні на год у 60.

Забяспечанасць гандлёвай плошчай на 1 000 жыхароў на пачатак гэтага месяца склала 684,6 метра квадратнага пры нарматыве 600, месцамі ў агульнадаступных аб’ектах грамад-скага харчавання 33,5 пры нарматыве 22.

— Якімі новымі аб’ектамі папоўнілася гандлёвая сетка раёна?

— Вядома, нічога на месцы не стаіць. Адны гандлёвыя кропкі зачыняюцца, другія — наадварот. Цвёрда трымаецца на нагах вядомы ў горадзе прадпрымальнік Дзмітрый Прусакоў, у якога толькі за апошні час з’явілася некалькі новых аб’ектаў: сетка магазінаў «Корзинка» па Чарняхоўскага, у Верайцах і Забалацці; кафэ «Березка» па Сацыялістычнай. На днях на той жа вуліцы запрасіў да сябе «Дабрацэн». У будынку былога магазіна райста «Гаспадар» пачала працаваць фірменная крама «Івацэвічыдрэў». Землякі могуць адпачыць у кафейні «La Lumiere cafe» і міні-кафэ «Шава бро», што знаходзяцца на Сумчанкі і Ленінскай.

Наогул жа для раёна важна, што галіна гандлю развіваецца ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі, росту прадпрымальніцкай дзейнасці і стымулявання прыватнай ініцыятывы. Пакупнікам прапануецца шырокі асартымент тавараў, здаровая канкурэнцыя гандлёвых прадпрыемстваў да-зваляе стрымліваць рост цэн і павышаць якасць абслугоўвання.

— Што пажадаеце калегам?

— Работнікаў гандлю ў нашым рэгіёне многа. Большасць працуе ў сферы дзясяткі гадоў, некаторыя прыйшлі нядаўна, і кожны ўносіць сваю лепту ў эканоміку раёна. У нядзелю многія з іх сустрэнуць прафесійнае свята за прылаўкам. Лепшым пажаданнем будзе ўсмешка і прыветлівасць пакупнікоў. Наогул жа няхай усім шчасціць: і тым, хто сёння звязаны з гэтай галіной, і тым, хто зараз знаходзіцца на за-служаным адпачынку.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем