В Осиповичском районе сельхозработы в самом разгаре

В Осиповичском районе сельхозработы в самом разгаре

Ураджай-2020

Летні кругаварот у полі

Колькі сабралі і колькі засталося

Спякотная пара ў сельгаспрадпрыемствах раёна, уборка ідзе бесперапынна: зжалі адну культуру — узяліся за другую. Як праходзіць збор ўраджаю, даведаліся ў першага намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрыя Куліка. Усе прыведзеныя далей паказчыкі прыходзяцца на ўчарашнюю раніцу.

Азімая сурэпіца ўжо ўпарадкавана. Усяго па раёне ўбрана 603 гектары, з якіх намалацілі 459 тон. Такім чынам, сярэдняя ўраджайнасць па ўсіх сельгаспрадпрыемствах дасягнула 8 цэнтнераў з гектара.

Рапс застаўся на палях ААТ “Авангард-Ніва” і філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”: 40 га і больш за 100 га адпаведна. ААТ “Жорнаўка-АГРА” з рапсам ужо справілася. Усяго па раёне было засеяна 1 050 гектараў, ужо ўбрана 848 га, з іх намалочана 1 357 тон. Сярэдняя ўраджайнасць — 16 цэнтнераў з гектара.

Пачалося жніво зерневых і зернебабовых, агульная плошча пад імі складае 8 078 гектараў. З іх азімая пшаніца займае 887 га, азімае трыцікале — 1 891 га, азімае жыта — 3 944, яравая пшаніца — 13, ячмень — 536, авёс — 97, зернебабовыя — 500, грэчка — 210 га. “Авангард-Ніва” і “Белшына-агра” ўжо зжалі 108 га трыцікале і намалацілі ў бункернай вазе 308 тон. Учора да ўборкі падключыліся “ЖорнаўкаАГРА” і “Бярэзіна-Агра-Люкс”. Таксама працягваецца праца па корманарыхтоўцы і ўборцы насеннікаў траў.

Алена Суета.

e.sueta@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость