Пад знакам “М5”
36-я
дарожна-маставая брыгада — адзіная часць, якая ўваходзіць у склад дарожных
войскаў беларускай арміі. Падобная эксклюзіўнасць патрабуе ад яе асабовага
складу пастаянна адпавядаць класічнаму армейскаму прыслоўю “трымаць порах
сухім”. Зразумела, з папраўкай на спецыфічнасць пастаўленых перад злучэннем
задач. Сёлета галоўныя з іх былі звязаны з удзелам у рэканструкцыі
аўтамагістралі Мінск-Гомель (М-5).
Да
вучэбна-практычных заняткаў воіны маставога батальёна прыступілі з пачаткам
вясны. Падначаленыя лейтэнанта Яўгена Уласенкі — камандзіра 1-й мантажнай роты
— паспяхова наладзілі аднакалейны мост даўжынёй 100 м на рацэ Свіслач каля
вёскі Ванькаўшчына, што ў Пухавіцкім раёне. Урачыста адкрыты 4 мая, ён дазволіў
наладзіць больш хуткую дастаўку здабываемага ў мясцовых кар’ерах пяску на
ўчасткі аўтатрасы, дзе вядзецца рэканст-рукцыя дарожнага палатна.
Пазней гэтае
падраздзяленне наладзіла пераправу на рацэ Бярэзіна ў прыгарадзе Бабруйска. Яна
спатрэбілася геолагам для даследавання грунтоў у месцы, дзе запланавана будоўля
стацыянарнага моста.
Таксама каля
Сычкава 2-я мантажная рота, якой камандуе старшы лейтэнант Дзяніс Гладкі,
правяла мантаж часовых апор яшчэ адной тэхналагічнай пераправы.
Выдатна
справілася брыгада і з задачамі, якія былі пастаўлены перад ёй падчас
тактыка-спецыяльных вучэнняў, што прайшлі ў красавіку каля пасёлка Сасновы.
Менавіта людзі і тэхніка 36-й дмбр былі задзейнічаны на забіўцы свай,
неабходных для ўзвядзення 46-метровага моста праз Свіслач. Іх хуткая і
бездакорная па якасці работа дазволіла своечасова “ўступіць у бой” 30-й асобнай
чыгуначнай брыгадзе, для праверкі ўзроўню падрыхтоўкі якой, уласна кажучы, і
праводзіліся ўзгаданыя вучэнні.
Пасля
завяршэння будаўніцтва пералічаных аб’ектаў, воіны-дарожнікі прымаюць
непасрэдны ўдзел у рамонце і прафілактычных аглядах здадзеных у эксплуатацыю
мостаў і перапраў, працягваюць удасканальваць атрыманыя падчас вучобы і
практычных заняткаў веды і навыкі.
А яшчэ — не
шкадуюць часу на падтрыманне ўзорнага парадку на месцы дыслакацыі часці. На
працягу двух апошніх гадоў імі вядзецца разборка непатрэбных будынкаў, для
перадачы ў дзяржаўны фонд неэксплуатуемых зямель зменена канфігурацыя агароджы
вакол часці, перанесены ў іншае месца спартыўны гарадок. Чакае папаўнення і
музей брыгады: зараз у ім рыхтуецца экспазіцыя, прысвечаная памяці ветэрана
Вялікай Айчыннай вайны гвардыі маёра ў адстаўцы Івана Тамільцава, які доўгі час
цесна су-працоўнічаў з дарожна-маставой брыгадай, уносячы вялікі ўклад у
маральную і ідэалагічную падрыхтоўку яе асабовага складу.