«Сузорье» на Славянском базаре в Витебске

«Сузорье» на Славянском базаре в Витебске

Культура

Энергетыка конкурсу магутная

У рамках ХХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” праходзіў адкрыты турнір нацыянальных танцаў

У ім бралі ўдзел самадзейныя артысты народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Сузор’е”: Наталля, Аляксандр, Уладзіслаў Еўдакімовічы, Герман Кухарчык, Віктар Шарамет, Кацярынка Чаропка, Пётр Куралёнак, Яўгенія Шведава, Юрый Гарбачоў, Ірына Дайлідка, Алена Мішур, Раман Дрозд, Дзіяна Шайко, Вера і Ганна Гладкія. Яны прадстаўлялі на творчым конкурсе Магілёўскую вобласць. На танцавальнай пляцоўцы змагаліся за званне лепшых 80 пар з розных рэгіёнаў нашай краіны. Прыемна, што землякі вярнуліся дадому не з пустымі рукамі. Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом “За зберажэнне і захаванне беларускай народнай спадчыны”. Асаблівы ж гонар — за пару Вікторыі Шарамет і Уладзіслава Еўдакімовіча: маладыя людзі атрымалі Дыплом лаўрэата І ступені, а таксама за кіраўніка самабытнага калектыву Наталлю Еўдакімовіч, якая стала сярэбраным прызёрам у конкурсе салістаў-харэографаў.

Па словах Наталлі Анатольеўны, на кожным ляжала вялікая адказнасць, тым больш што ў дадзеным турніры выступалі ўпершыню. Не хацелася падвесці людзей, якія даверылі асіпаўчанам адказваць за ўсю вобласць у такім відзе мастацтва, як народны танец. Прычым у скарбонцы магілёўскіх рэгіёнаў — разнастайная палітра народнай харэаграфічнай творчасці: ад «Каробачкі», «Лявоніхі», «Кракавяка», «Полькі-бабачкі», «Барыні» да «Вальса», «Ночкі», «На рэчаньцы» і іншых. Патрабаванні да канкурсантаў былі высокія. Адно з іх — адпаведнасць рухаў і строяў канкрэтнай мясцовасці. Дарэчы, касцюмы для нашых танцораў падрыхтавала вядомая на Асіповіччыне вышывальніца Нэлі Дзербянкова, якая даўно супрацоўнічае з пратасевіцкімі артыстамі. Акрамя дыпломаў, «сузор’еўцаў» узнагародзілі квіткамі на адзін з канцэртаў дзеячоў украінскай культуры. Наогул жа характар, энергетыка конкурсу былі магутныя, эмацыянальнасць — неперадаваемая.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем