Тут няма калі тужыць

Калі б жыццё
Жорнаўкі перавесці на фотахроніку, то цікавых кадраў атрымалася б шмат. Уявіце
сабе, гэтая вёска існавала ўжо 450 гадоў таму, была эканамічным цэнтрам павета
ў XVIII-XIX стагоддзях. Асабліва хутка кадры жыццёвай стужкі змяняліся ў
апошнія дзесяцігоддзі: у 70-х гадах пабудавана новая
школа, 2-павярховы дом на 16 кватэр. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС
узведзена 13 двухкватэрных домікаў. Яшчэ большую дынаміку ў пашырэнні вёскі
прынесла стагоддзе XXI: з 2005 года калгасам пабудавана 37 дамоў! У Жорнаўцы,
як і па ўсёй Асіповіччыне, народ жыве розны: і тыя, хто некалі тут нарадзіўся,
і тыя, што тут апынуліся па волі лёсу. Але лёсу добрага! Менавіта так мяркуюць
маладыя сем’і Стурлісаў і Ткачовых, для чыіх новых каранёў глебай стаў мясцовы
калгас “Чырвоны ўдарнік”.

Віктар Стурліс
прыехаў працаваць у гаспадарку па накіраванні пасля завяршэння вучобы ў БАТУ ў
2004 годзе. Быў інжынерам, потым намеснікам старшыні калгаса, а з 2010 года
ўзначаліў сельгаспрадпрыемства. Сам родам з Гродзенскай вобласці, і першае, што
ўразіла  на Асіповіччыне, — лаяльнасць і
гнуткасць у адносінах да людзей з боку кіраўніцтва гаспадаркі. У тым сэнсе, што
норавы на Гро-дзеншчыне больш строгія і маюць шматлікія рамкі. З аднаго боку,
людзям у нас жывецца прасцей — не такі ўплыў грамадскага меркавання, а з
другога — гэты самы негалосны кантроль, які многім дапамагае трымаць сябе ў
патрэбных межах, усё ж павінен быць.

Ці думаў некалі
Стурліс, што ён будзе старшынёй калгаса? Што змянілася ў яго жыцці з новай
пасадай? Больш хлопец бачыў сябе інжынерам, але раз аказалі давер, то трэба яго
апраўд-ваць. З новай пасадай з’явілася больш клопату і адказнасці — Віктар
Лявонавіч разумее, што ад яго залежаць не толькі справы ў гаспадарцы, але і ў
значнай ступені дабрабыт вяскоўцаў ды мікраклімат у аграгарадку. У планах
маладога кіраўніка — працягнуць будаўніцтва жылля ў той частцы сяла, дзе няма
газіфікацыі, гэтым самым даўшы магчымасць і навасёлам, і тым, хто тут
асталяваўся раней, займець цэнтральны газаправод.

У калгасе
працуе і жонка Наталля. Ёй падабаецца жыць у Жорнаўцы. Вось толькі хацелася б,
каб для дзяцей зрабілі гульнёвую пляцоўку. А то галоўная забава ў другакласніка
Ягора — наведацца да таты на работу. Гэта, канечне, справа карысная — знаёмства
з мехдваром і тэхнікай, але ўсё ж не было б лішнім, каб малым было арганізавана
месца для гульняў.

З вясны і да
восені ні адна сельская гаспадыня не скажа, што ёй няма куды часу дзяваць, а вось
узімку вечары ў асноўным свабодныя — можна і хатнімі справамі заняцца, і да
сябровак завітаць. Тое, што ў Жорнаўцы многа моладзі, па меркаванні Наталлі,
адзін з плюсаў гэтага населенага пункта.

Цесна
супрацоўнічае з калгасам школа. І тут справа не толькі ў тым, што
сельгаспрадпрыемства не адзін дзясятак гадоў дапамагае з умацаваннем
матэрыяльнай базы навучальнай установы, вырашэннем іншых надзённых праблем.
Жорнаўскай школе заўсёды было характэрна за-кладваць не толькі многа карысных
ведаў, але і любоў да зямлі — сапраўдную, глыбокую. Мабыць, менавіта пагэтаму
нямала ў мясцовым калгасе працуе людзей, якія некалі скончылі Жорнаўскую школу:
Уладзімір Збанок, Уладзімір Ласкавец, Аляксандр Яловік, Аляксандр Сурыгін, Уладзімір
Клунка, Леанід і Аляксандр Бузаноўскія і многія іншыя. Вядомы мясцовы фермер
Іван Бараноўскі таксама тут вучыўся. Многія гэтую сваю любоў да зямлі перанеслі
за межы аграгарадка: напрыклад, Іван Малінок не адзін год кіраваў калгасам імя
Чарняхоўскага, што ў Дрычыне, а Уладзімір Барэйша ўзначальвае Жорнаўскую
эксперыментальную лясную базу Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі. І гэтае прад-прыемства, дарэчы, таксама заўсёды рознабакова
са-дзейнічае школе.

…Зусім нядаўна
жыццё сям’і галоўнага заатэхніка “Чырвонага ўдарніка” Вадзіма Ткачова стала
насычаным новымі клопатамі: на свет з’явілася дачушка Яўгенія. Пытаюся, ці не
складана з немаўляткам — бабуль-дзядуль жа побач няма. “Стараемся спраўляцца
сама-стойна, прыслухоўваемся да парад патранажнай сястры, якая часта прыходзіць
з ФАПа, — дзеліцца малады тата. — Калі што якое, дапамагае машына”. Ткачоў
мяркуе, што ўласны транспарт даўно ўжо не раскоша, а сродак для вырашэння
праблем. Асабліва тэхніка неабходна для сельскіх жыхароў — усё ж у горадзе
іншыя магчымасці. Што тычыцца Жорнаўкі, то тут пры неабходнасці і ў бок сталіцы
можна “матануцца”.

Хоць сам Ткачоў
хлопец гарадскі, аднак, як зараз успамінае ён, першае наведванне Жорнаўкі
выклікала захапляльнае “ого, нічога сабе”. У родным раёне, на Крычаўшчыне, ён
такіх вёсак не бачыў. Вялікую ролю ў прыняцці рашэння застацца ў Жорнаўцы
сыграла жонка Марына. Цяпер Вадзім ніколькі не шкадуе аб гэтым кроку і вельмі
ёй удзячны. “Усё, што ні робіцца, — да лепшага” — праўдзівы выраз. Тым больш,
што ўмовы пражывання не горшыя, чым у горадзе — і вада, і ацяпленне. А з цягам
часу, магчыма, катэдж можна будзе выкупіць. Чым не прывабная перспектыва?

 Якія планы ў Ткачова як у галоўнага
заатэхніка? Першае — працягваць удасканальвацца ў прафесійным кірунку. Рабочыя
будні прывялі некалі маладога спецыяліста да некалькіх раней не прадбачаных
вывадаў: працаваць значна цяжэй, чым вучыцца, — гэта раз; добрую част-ку
праблем для калгаснага спецыяліста складаюць не клопаты з жывёлай, а
ўзаемадзеянне з людзьмі — гэта два. Мабыць, у гэтым выпадку правільна
меркаваць, што калі штосьці пераасэнсавана і прынята — ужо ёсць крок наперад.
Што новага чакаецца ў жывёлагадоўлі “Чырвонага ўдарніка”? Летась набылі
племяннога быка мясной пароды абердзін-ангуса, і вось у снежні-студзені
чакаецца новы прыплод. Ёсць і цікавасць, і хваляванне. Сваю пазітыўную лепту
ўнясе новая ферма, якая ўзводзіцца ў Жорнаўцы. І хоць гэтае будаўніцтва
матэрыяльна вельмі складанае, аднак ад часу адставаць нельга.

 Ткачову, які заўсёды сябраваў са спортам,
да-спадобы магчымасць не пакідаць любімы занятак і ў Жорнаўцы. Па панядзелках,
серадах і пятніцах на базе школы працуе секцыя ад ФСК “Алімпія”. Асабліва
папулярная сярод жорнаўскай моладзі гульня ў валейбол. Зімой у спартзале можа
сабрацца да трох дзясяткаў чалавек! Мае сваю спартыўную каманду гаспадарка, не
адзін раз яна займала прызавыя месцы ў розных спаборніцтвах.

 Жорнаўка — месца, дзе сумаваць не
прыхо-дзіцца. Да ўсяго толькі трэба мець ахвоту!

Валянціна
КОРБАЛЬ.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость