У асіповіцкім райвыканкаме: працаваць на рэзультат

17 кастрычніка
прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама пад началам старшыні Пятра Шукаловіча.
Падчас нарады “чырвоным радком” была абазначана тэма выканання параметраў
прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэння эфектыўнасці работы
народнагаспадарчага комплексу раёна.

Напачатку слова
ўзяў першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі, які агучыў вынікі
работы галін народнай гаспадаркі за дзевяць месяцаў бягучага года. Выкананы
прагнозны паказчык па прыцягненні прамых замежных інвестыцый. Рэнтабельнасць
продажаў у арганізацыях сельскай гаспадаркі за студзень-жнівень склала 8,6% пры
гадавым заданні 3%. Тэмп росту аб’ёму рознічнага тавараабароту праз усе каналы
рэалізацыі ў супастаўных цэнах склаў 114% пры заданні 107%. У студзені-верасні
за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 31 тыс. м2 жылля (92%
ад гадавога задання). Паспяхова справіліся з даведзенымі паказчыкамі па сальда
знешняга гандлю таварамі і паслугамі. За кошт усіх крыніц фінансавання ў раёне
асвоена 952,9 млрд. руб. інвестыцый у асноўны капітал (131,4% да адпаведнага
перыяду 2011 года пры гадавым заданні 120%). Створана 533 рабочыя месцы пры
гадавым заданні 670. Узровень рэгіструемага беспрацоўя склаў 0,7% да колькасці
эканамічна актыўнага насельніцтва пры даведзеным заданні не больш за 1%.
Уцягнута ў гаспадарчы абарот 30 аб’ектаў нерухомасці раённай камунальнай
уласнасці з 44 запланаваных на год. Ад выкарыстання дзяржаўнай маёмасці ў
бюджэт раёна паступіла 416,8 млн. руб. пры гадавым заданні 243,3 млн. руб.
Забяспечана выкананне планаў па зборы і пастаўцы перапрацоўчым прадпрыемствам
палімерных адходаў.

Разам з тым,
тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі да адпаведнага
перыяду 2011 года склаў 100,7% пры заданні 105,2%. Зніжэнне назіраецца ў СВК
“Калгас “Лапічы” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхснаб”. Не выкананы прагнозныя
паказчыкі ў СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”, СВК “Калгас “Карытнае”, СВК “Калгас
“Ясень”, філіял “Белшына-агра “ААТ “Белшына”, СВК “Калгас імя Чарняхоўскага”,
СВК “Калгас “Каўгарскі”.

Паказчык па
энергазберажэнні склаў мінус 3,9% пры гадавым заданні мінус 5,5. Пяць
арганізацый (10,9 % ад агульнай колькасці) — СААТ “Дах”, ААТ
“Асіповіцкі малочны камбінат”, СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы
завод”, СЗАТ “Шклозавод “Ялізава”, ЗПВУП
“Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”) — атрымалі страты на
суму 55,5 млрд. руб. З 109 суб’ектаў гаспадарання, якім на 2012 год даведзены
заданні па збору і пастаўцы другаснай сыравіны, 38 не прыступілі да выканання
ні па адным з відаў адходаў.

Падводзячы
вынік абмеркавання работы раённай гаспадаркі, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч
падкрэсліў, што да заканчэння года засталося не так шмат часу, а задачы
наперадзе даволі сур’ёзныя. Таму ўсім службам і кіраўнікам патрэбна
актывізаваць вырашэнне ўзнікаючых праблем і прыняць вычарпальныя меры па
выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Последние новости

Культура

Районный историко-краеведческий музей участвует в IV Республиканской акции «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

20 мая 2025
Читать новость
Власть

“Разруха не в клозетах, а в головах”. Лукашенко указал на упущения в наведении порядка словами классика

20 мая 2025
Читать новость
Власть

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
Образование

Осиповчанка Анастасия Яцышена заняла 2 место в личном зачёте республиканских соревнований по летнему многоборью

20 мая 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в зале заседаний райисполкома состоялась 14 сессия депутатов 29 созыва

20 мая 2025
Читать новость
Армия

Как рассказали в военном комиссариате Осиповичского и Кличевского районов, мероприятия призыва граждан на военную службу — срочную и в резерве — подходят к завершению

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем