Коротко о разном. Осиповичи

Асіповіцкая раённая арганізацыйная структура ДТСААФ запусціла новую паслугу па падрыхтоўцы вадзіцеляў, якія здзяйсняюць міжнародныя перавозкі грузаў. Па ёй зараз навучаецца сем чалавек, а чатыры ўжо атрымалі запаветную катэгорыю. На днях структура прайшла сертыфікацыю на права перападрыхтоўкі вадзіцеляў транспарту катэгорый “В” і “С” на катэгорыю “D”. Набіраць навучэнцаў плануюць ужо з трэцяга жніўня. А з першага верасня, упершыню за працяглы час, плануецца пачаць падрыхтоўку прызыўнікоў на катэгорыю “С”.
Аддзелам ЗАГС за першае паўгоддзе зарэгістравана 112 шлюбаў. Гэта на 22 шлюбы менш, чым за такі ж перыяд мінулага. Ці можна гэта звязаць з забабонамі наконт вісакоснага года, ці самаізаляцыя паўплывала на рашучасць закаханых, ніхто не ведае, але ж сёння маладыя рэгіструюць свае адносіны значна часцей і, можа, яшчэ і выправяць статыстыку. Нарадзілася за першую палову года 179 дзяцей: 90 хлопчыкаў і 89 дзяўчынак. У гэтай справе Асіповіччына не саступае дадзеным мінулагодняй статыстыкі.
У Градзянскім сельсавеце аглядавай камісіяй з пачатку года праверана 324 домаўладанні. Выяўлена 21 парушэнне: 11 тычы-ліся пячнога ацяплення і 10 — аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У дзіцячым санаторыі “Свіслач” зараз адпачывае 275 чалавек. Па дзяржаўнай праграме праходзяць аздараўленне 109 дзяцей, з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, — 57, чацвёра з іх — у суправаджэнні дарослых. Больш за сотню хлопчыкаў і дзяўчынак адпачывае ў спартыўна- аздараўленчых лагерах на базе санаторыя.
