Зіма спытае строга

Галоўным
пытаннем на сельгаснарадзе з разглядам вынікаў работы ў жывёлагадоўлі, якая
прайшла ў аўторак, была падрыхтаванасць ферм да стойлавага перыяду. Старшыня
райвыканкама Пётр Шукаловіч падкрэсліў, што пераходзяць фермы на зімовы рэжым
неарганізавана. Стойлавы перыяд падразумявае шэраг змяненняў, у тым ліку і ў
рацыёне кармлення. Гэтае пытанне разглядзелі падрабязней. Пры дастатковай
наяўнасці разнастайных кармоў у многіх гаспадарках кормяць жывёлу
незбалансавана, яшчэ не адкрывалі ямы з сенажом. Аб якіх прыбаўках пры такім
раскладзе можа ісці размова? Кіраўнік раёна падкрэсліў, што пастаянна павінна
быць у полі зроку і будаўніцтва новых ферм. Неабходна павялічыць тэмпы работ:
чым хутчэй новабуды пачнуць эксплуатавацца, тым раней будзе ад іх аддача.

Выязная частка
закранула дзве гаспадаркі. Першымі наведалі жывёлагадоўчыя аб’екты СВК «Калгас
«Ясень” — фермы ў вёсках Матавіла, Заельнік і Асяродак. Паўсюдна меліся
заўвагі: неналежны санітарны стан тэрыторый і кароўнікаў, хібы ў рацыёне
кармлення, адсутнасць патрэбнай дакументацыі, няўтульнасць бытавых памяшканняў.
З плюсаў можна назваць утрыманне ў Заельніку бычкоў мясной пароды
абердзін-ангусаў — жывёла дагледжаная і ўкормленая.

У СВК «Калгас
«Бярэзіна” паглядзелі не толькі ферму ў Копчы, але і мех-двор у Красным. Тут
таксама не абышлося без істотных заўваг і па пастаноўцы тэхнікі, і па рамонтнай
майстэрні. Начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад звярнуў увагу кіраўнікоў
усіх сельгаспрадпрыемстваў, каб аналагічныя недахопы пры іх наяўнасці былі
ліквідаваны паўсямесна.

Як спрацаваў
раён у верасні? У «малочным” плане гэта зноў быў не лепшы месяц: вытворчасць
малака склала 98,2%. І хоць валавая прывага адпавядала 109%, гэта ўсё роўна
менш, чым патрабуецца для выканання прагнознага паказчыка. Што тычыцца
канкрэтна гаспадарак, то самая высокая вытворчасць малака ў першым восеньскім
месяцы была ў «Лапічах” — 114% і «Бярэзіне” — 109, а самая нізкая — у
«Асіповічыагра-прамтэхзабеспячэнні” — 81,3%. Лепшыя надоі на карову ў «Новым
шляху” — 494 кілаграмы, філіяле «Белшына-агра” ААТ «Белшына” — 475. Сама менш
малака ў верасні далі рагулі ў калгасе імя Чарняхоўскага — 287 кілаграмаў і
«Каўгарскім” — 285. Самыя высокія валавыя прывагі буйной рагатай жывёлы ў
філіяле «Белшына-агра” — 131,6%, «Лапічах” — 129,3, «Бярэзіне” — 119,4.

Прыемным
момантам стала падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу на лепшую работу па
стварэнні ўмоў працы і вытворчага быту на жывёлагадоўчых фермах і машынных
дварах. Дыпломы і каштоўныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК былі
перададзены калектывам малочнатаварнай фермы «Малая Грава” СВК «Калгас «Чырвоны
ўдарнік” (загадчыца — Вольга Невяроўская) і машыннага двара СВК «Калгас «Новы
шлях”.

Валянціна
КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем