Кірмаш з адметным настроем

У кожную вёску
паўнапраўнай гаспадыняй залатая восень прыходзіць па-асабліваму. У Свіслач вось ужо другі год
запар яна завітвае вясёлым святам
«Свіслацкі кірмаш”.

Нямала жыхароў
аграгарадка і прылягаючых вёсак наведалася сюды ў мінулую нядзелю. Каля
сельскага Дома культуры было некалькі эпіцэнтраў, якія прыцягвалі ўвагу гасцей.
Цікавую гульнёвую праграму, падчас якой вяскоўцы маглі памерацца не толькі
сілай, але і розумам, правялі супрацоўнікі клуба. Свіслачан чакалі розныя
«заезджыя” забавы і атракцыёны. Запрашалі з густам аформленыя гандлёвыя кропкі.
Было тут чым па-частавацца — і смажаная рыба, і з мангальнага полымя, з жару
шашлыкі, і духмяная юшка, прыгатаваная тут жа на кастры. Шырокай была прапанова
ласункаў — прысмакі прадаваліся на любы густ. Увішныя вяскоўцы выкарысталі
магчымасць набыць сельгаспрадукцыю, якую прывезлі з Жорнаўкі — бульбу, моркву,
капусту. Апошняя, дарэчы, карысталася асаблівым попытам — самы час заквасіць
гэтую карысную гародніну на зіму.

Урачыстую
частку мерапрыемства адкрыў старшыня Свіслацкага сельсавета Леанід Французаў.
Ён зрабіў невялікі экскурс у гісторыю, каб правесці паралель, чаму мы зараз, як
і многа дзесяцігоддзяў і стагоддзяў назад нашы продкі, у такую пару ад-значаем
свята ўраджаю, гэтым самым беражліва захоўваючы непарыўную повязь пакаленняў.
Нельга было абмінуць віншаваннем жанчын з Днём маці ў рэлігійнае свята Пакрова
Прасвятой Багародзіцы, якое якраз выпала на нядзелю.

 Важнай часткай агульнай урачыстасці стала
ўшанаванне лепшых працаўнікоў жніва-2012 філіяла «Белшына-агра” ААТ «Белшына”.
Сёлета гаспадарка атрымала багаты каравай — агульная ўраджайнасць склала 44,6
цэнтнераў з гектара. Лепш за ўсё тут урадзіла азімая пшаніца — 49,3 цэнтнера на
круг. Пад урачыстыя акорды выклікаліся лепшыя экіпажы. Уладзімір Мяцельскі і
Дзяніс Цяцерын намалацілі 1.333 умоўных тон, Віктар Бізунок — 1252, а Міхаіл
Шчапёткін — 1.036. Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў,
лепшыя вынікі сёлета ў Рамана Іўчыка — ён даставіў 2.492 тоны хлеба, а
Аляксандр Чыгілейчык і Юрый Ляўчонак — 1142 і 700 адпаведна. Ганаровыя граматы,
кветкі і прэміі, якія ўручыла намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай
рабоце Вольга Іўчык, сталі дадатковай падзякай за шчырую працу.

Ну а што за
свята без музыкі і песні? Павіншаваць хлебаробаў прыехалі народны фальклорны
ансамбль «Вечарынка” ДК пасёлка Ялізава, народны хор народнай песні ”Чыстыя
крыніцы” з Вязаўніцкага СДК. Ну і, канечне, нямала канцэртных нумароў было
падрыхтавана мясцовымі самадзейнымі артыстамі. Прыемна, што ў вясковым
мерапрыемстве прымалі ўдзел і дзеці — яны спявалі і дэкламавалі вершы.

«Свіслацкі
кірмаш” — добры прыклад супрацоўніцтва ўстаноў культуры, сельскага Савета і
сельгаспрадпрыемства ў адраджэнні нацыянальных традыцый.

Валянціна
КОРБАЛЬ.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем