Пад ляжачы камень вада не цячэ

Даўно хацелася
даведацца пра «ДорСТЭМ». І
вось журналісцкая сцежка прывяла, нарэшце, у арганізацыю, пра якую шмат чула і дзе
працавалі знаёмыя хлопцы.

Кіруе ёй
Валерый Цалуйка. Заходжу да яго ў кабінет і
адразу звяртаю ўвагу на дыпломы, размешчаныя на сцяне, а таксама на вымпел,
якім у савецкія часы ўзнагароджваліся лепшыя па прафесіі. Заўважыўшы маю
зацікаўленасць такім рарытэтам, Валерый Мікітавіч патлумачыў:

— Атрымаў яго
яшчэ да перабудовы. Як бачыце, колькі часу прайшло, а не расстаюся з ім —
даражу гэтым невялічкім кавалачкам аксаміту, на якім напісана: «Победителю
во Всесоюзном социалистическом соревновании. 1990 год».

Што яшчэ
ўразіла? Магутная энергетыка, якая ішла ад гэтага чалавека, адчуванне
абароненасці і ўпэўненасці адчувалася на 100 працэнтаў.

Падкупіў
Валерый Мікітавіч падчас гутаркі і бездакорным валоданнем абстаноўкі на
вытворчасці, і ўзважанымі парадамі, якія раз-пораз аддаваў па тэлефоне, і
ўпэўненасцю ў кожным сваім кроку на шляху мадэрнізацыі, на што затрачваюцца
немалыя грашовыя сродкі. А яшчэ ён таксама па-бацькоўску клапоціцца пра маладое
пакаленне. (Пра апошні факт ведала раней).

 Адчувалася, што кіраўнік на сваім месцы. А
гэта — залог поспеху любога прадпрыемства.

 

Візітная
картка

Год нараджэння — 1951

Месца, дзе з’явіўся на свет — вёска
Двор-Савічы Брагінскага раёна.

Вучоба — Брэсцкае вучылішча №1 радыётэхнікі
(1969), спецыяльнасць — манцёр сувязі гарадскіх тэлефонных станцый. Мінскі
політэхнічны тэхнікум (1978).

Служба ў арміі — 1970-1972 гады, Падмаскоўе.

Працоўная дзейнасць — радыёфікацыя і
тэлефанізацыя Асіповіцкага і Глускага раёнаў, БМП-354 (ст. Гомель):
электрамантажнік, старшы майстар, начальнік участка спецработ. Станцыя
Асіповічы — мантаж сістэм ацяплення, водаправода і каналізацыі.

Найбольш важныя аб’екты — рэканструкцыя
завода ЖБК, цэха лёгкіх канструкцый ст.Асіповічы, механізаванай горкі ст.
Гомель.

Знакавыя падзеі — стварэнне арэнднага
прадпрыемства «ДорСТЭМ” (1991).

Узнагароды — прысвоена званне «Ганаровы
чыгуначнік” (1989), «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі (1981), лаўрэат
прэміі К.Заслонава.

Дабрачыннасць — садзейнічанне будаўніцтву
царквы ў Дараганаве.

Жыццёвы прынцып — разумна рызыкаваць, каб
упэўнена ісці наперад.

Асноўныя ўпраўленчыя крытэрыі — прыбытак,
рэнтабельнасць і развіццё вытворчасці.

Сямейнае становішча — жанаты. Мае дзве
дачкі: Ірыну і Святлану, чацвёра ўнукаў — Дзіяну, Мікіту, Валерыя і Эрнеста

 

Пра гісторыю
«ДорСТЭМа»

— Арганізацыя
была створана як малое прадпрыемства ў снежні 1991 года, — гаворыць Цалуйка. —
Са зменай заканадаўства аб малым бізнесе таксама мяняла статус і МП «ДорСТЭМ”:
было яно і закрытым акцыянерным таварыствам, і таварыствам з абмежаванай
адказнасцю, у склад якога ўваходзіла некалькі даччыных прадпрыемстваў, у тым
ліку і прыватнае прамысловае ўнітарнае прад-прыемства «МК Мехдарбуд”, якое, у
адрозненне ад іншых, засталося жыццядзейным і ў 2011 годзе стала таварыс-твам з
абмежаванай адказнасцю, набыўшы статус юрыдычнай асобы. У адпаведнасці з
законам «Аб гаспадарчых таварыствах” паміж узгаданымі арганізацыямі быў
заключаны дагавор аб сумеснай дзейнасці, згодна з якім паўнамоцтвы выканаўчага
органа ўсклала на сябе прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «ДорСТЭМ”.
Навошта былі ўсе гэтыя пераўтварэнні? Шляхам спроб і памылак шукалі такую
ўпраўленчую схему, якая дае магчымасць не толькі трымацца на плыву, але і
атрымліваць прыбытак. Сённяшнія справы прадпрыемства — пацвярджэнне
правільнасці складанай арганізацыйнай «эвалюцыі».

 Каб упэўніцца ў гэтым, зробім экскурсію па
тэрыторыі, размешчанай побач з офісам, і па адным з аб’ектаў.

Пра
мадэрнізацыю і цэхі

— Каб рухацца
наперад і не адчуваць недахопу ў заказах, кожная вытворчасць павінна мець сучаснае
тэхнічнае абсталяванне, — гаворыць Валерый Мікітавіч. — Гэта зразумела нават
пачынаючаму прадпрымаль-ніку. Наш цэх металаканструкцый, які быў створаны ў
1996 годзе, сёння адпавядае патрабаванням часу. Дзякуючы высокатэхнала-гічнаму
абсталяванню ўсе вырабы, як прамысловага, так і грамадскага назначэння,
праходзяць усе неабходныя этапы апрацоўкі. Ды і спецыялісты падабраліся добрыя.

За зборкай
невялікай металаканструкцыі якраз засталі аднаго з іх: слесара-сантэхніка
Мікалая Сташкевіча.

— Ці даўно
працуеце на прадпрыемстве?

— Трэці год.
Раней быў заняты ў іншай арганізацыі, а сюды прыйшоў па рэкамендацыі таварыша.
Выбарам месца працы задаволены: мне падабаецца шчыраваць там, дзе ставяць
складаныя задачы. Стараюся выканаць работу ў пастаўлены тэрмін і без памылак,
каб не прыйшлося потым чырванець перад калегамі.

Словы
работніка па-цвердзіў і майстар цэха Уладзімір Цюнін: «Сташкевіч — адзін з
лепшых рабочых, яму можна давяраць. Наогул жа каманда ў нас невялікая — усяго 5
чалавек, але кожны адчувае адказнасць за даручаную справу”.

— У
будаўніцтве не абысціся без цэха дрэваапрацоўкі, — працягвае Валерый Мікітавіч
знаёмства з гаспадаркай. — Ён цалкам мадэрнізаваны. Піларамы старога ўзору
заменены на сучасныя, што дазваляе эканоміць электраэнергію, атрымліваць
мінімум адыходаў, затрачваць менш часу на выкананне тэхналагічных аперацый. У
зімовы час выручае дыскавая піларама, якая не баіцца марозаў.

У цэху за
работай за-сталі піларамшчыкаў Сяргея Верамейчыка і Анатолія Кузьміна.

— Працаваць на
такім абсталяванні — адно задавальненне, — гавораць яны. — Усе аперацыі
выконваюцца аўтаматызавана. Застаецца толькі сачыць за яго спраўнасцю і
своечасова праводзіць тэхабслугоўванне.

— Брыгада з 4
чалавек, кіруе якой нядаўні выпускнік Бабруйскага лесатэхнічнага каледжа, а
зараз студэнт-завочнік Іван Курыльчык, з абавязкамі спраўляецца добра, —
зазначыў Валерый Мікітавіч.

Не застаўся
па-за ўвагай і парк з тэхнікай. Па знешнім выглядзе аўтамашын, якія чакалі
выезду на аб’екты, было відаць, што транспарт тут шануюць.

— Парк
пастаянна абнаўляецца. Нядаўна купілі новы экскаватар, самазвал, лесавоз,
пераабсталявалі адзін з МАЗаў, цалкам замянілі ў ім кабіну. Для выканання
зварачных работ набылі абсталяванне, на якім могуць працаваць адразу два пасты
зваршчыкаў.

Пра аб’екты і
гарантыі якасці

За гады
існавання работнікі прадпрыемства паспелі папрацаваць на многіх будоўлях
Беларусі. Пры гэтым ні складанасць, ні ўнікальнасць праектаў не палохаюць яго
спецыяліс-таў. Наадварот, цяжкасці падахвочваюць іх да развіцця, прымушаюць
адточваць майстэрства, асвойваць новыя тэхналогіі.

Чарговым
выпрабаваннем на сталасць стане і ўзвядзенне ў Вязычыне, побач з існуючым
жывёлагадоўчым комплексам, малочнатаварнай фермы на 860 галоў. Туды і
накіраваліся разам з Цалуйкам.

— Шчыра
кажучы, прыемна было атрымаць заказ на такі важны для раёна аб’-ект, —
прыехаўшы на месца, сказаў Валерый Мікітавіч. — «Белшына-агра” аказала нашаму
прадпрыемству вялікі давер: дала магчымасць выступіць генеральным падрадчыкам.
У будаўніцтве таксама ўдзельнічаюць і такія арганізацыі, як ПМК-225 УП
«Мінскаблсельбуд”, філіял № 14 ААТ «Гомельаблаўтатранс”, РУП «Белгеалогія”. За
кожным з падрадчыкаў замацаваны канкрэтныя ўчасткі работы. На выхадзе заказчык
павінен атрымаць сучасны комплекс, у якім будзе радзільнае аддзяленне,
малочна-даільны блок, будынкі цялятніка на 400 месц і маладняку на 260,
сіласныя траншэі, пляцоўкі для часовага захоў-вання гною і для выгулу  жывёлы, жыжказбіральнік ёмістасцю 35 кубічных
метраў, а таксама артэзіянскую свідравіну. Папярэдні кошт работ згодна з
дагаворам — 31. 796. 815 тысяч рублёў. Здаць аб’ект трэба за 13 месяцаў. Сёння
працуем над стварэннем сіласных траншэй. На іх спатрэбіцца ўкласці каля трохсот
кубаметраў бетону…

Дарэчы, якраз
бетон і прывезла машына. Рабочыя жвава прыступілі да яго ўкладкі. Кіпела работа
і ў зваршчыкаў. На некаторы час Валерый Мікітавіч прыпыніўся, каб разам з
прарабам абмеркаваць наспеўшыя пытанні…

— Акрамя гэтай
будоўлі, дзе яшчэ працуеце?

— Паралельна
займаемся рэканструкцыяй пасажырскай платформы станцыі Гай, цеплатрасы
лакаматыўнага дэпо ў Асіповічах, вядзём работы на чыгуначным вузле ў Оршы.
Нядаўна здалі ў эксплуатацыю адноўленую пасажырскую платформу на станцыі
Савічы, цэх па зборцы рэйкашпальнай рашоткі ў Баранавічах. Завершаны работы і
па аўтаматызацыі і механізацыі сартавальнай горкі на станцыі Калінкавічы.

— Якімі
аб’ектамі найбольш ганарыцеся?

— Кожны з іх
па-свойму выклікае задаволенасць. Проста адзін у плане інжынерыі, больш цікавы,
другі — менш. Калі гаварыць пра якасць нашых паслуг, то стараемся браку ў
рабоце не дапускаць.

Пра калектыў

У арганізацыі
працуе 76 чалавек. Многія работнікі — равеснікі Валерыя Цалуйкі. Сярод іх —
намеснік дырэктара Ігар Мінчэня, майстры Ігар Стасюк і Аляксандр Логінаў,
аўтакранаўшчык Анатолій Курчэўскі. Цэніцца высокі прафесіяналізм галоўнага
інжынера Ігара Вараб’я, бухгалтара Алены Траццяковай, начальнікаў аддзела
кадраў і ПТА Валянціны Цалуйка і Уладзі-слава Магілевіча, экана-міста Міхаіла
Траленкі.

 Ёсць і перспектыўная моладзь, якой
«ДорСТЭМ» стварае ўсе ўмовы для прафесійнага і кар’ернага рос-ту.
Вось, напрыклад, прараб Аляксандр Каўко, які прыйшоў на прадпрыемства звычайным
вадзіцелем, але пры падтрымцы кіраўніцтва і дзякуючы сваім намаганням атрымаў
вышэйшую адукацыю ў галіне будаўніцтва. Зараз яму можна даверыць любы аб’ект.
Добра зарэкамендавалі сябе інжынер-забеспячэнец Дзмітрый Ярмоленка, вадзіцелі
Генадзій і Алег Аляшкевічы. Добрых слоў заслугоўвае майстар Уладзімір Хомін і
іншыя.

 — Так, адток кадраў прысутнічае, і сёння ёсць
патрэба ў высокакваліфікаваных спецыялістах, — гаворыць Валерый Мікітавіч. — Не
пашкодзіла, калі б прыйшлі на работу слесары-сантэхнікі, газаэлектразваршчыкі,
электраманцёры, каменшчыкі, аддзелачнікі. Прычым з належнай кваліфікацыяй і
высокай дысцыплінаванасцю. Але работа робіцца. Для выканання нейкай канкрэтнай,
як кажуць, ювелірнай работы часова запрашаем лю-дзей з іншых гарадоў.

Шмат зроблена
за гады існавання, але яшчэ больш важкія планы наперадзе. Кваліфікаваны
калектыў гатовы і надалей асвойваць высокатэхналагічныя віды работ, спраўляцца
са складанымі заданнямі, дабівацца стабільных аб’ёмаў, утрымліваць заваёваныя
пазіцыі на рынку краіны. І гэта не пустыя словы. Прадпрыемства, дзе кіраўнік
цэніць падначаленых і клапоціцца пра іх, а калектыў ганарыцца месцам працы, непасільных задач не існуе.

Ніна
ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем