Асіповіччына: цвёрдага паліва ў дастатку

Многія жыхары
горада і раёна карыстаюцца паслугамі філіяла «Асіповіцкі райпалівазбыт”
Магілёўскага камунальнага абласнога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства
«Аблпаліва” пры падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Дровы на прадпрыемства
паступаюць з ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас”, а тут іх распілоўваюць і
сякуць. Торфабрыкет дастаўляецца з Бярэзінскага, Пухавіцкага, Нясвіжскага
раёнаў і Старобіна.

Сёння паліва
на скла-дзе дастаткова. Калі кліент прыязджае са сваім транспартным сродкам, з
вывазам не ўзнікае ніякіх праблем: зрабіўшы перадаплату, можна тут жа і забраць
торфабрыкет і дровы. Тым, хто жадае скарыстацца транспартнымі па-слугамі
райпалівазбыту, згодна з дамовай даво-дзіцца чакаць на працягу месяца —
тэхнічны парк прадпрыемства невялікі: трактар, аўтамабіль і па-грузчык, а
заказаў нямала.

Прадпрыемства
імк-нецца, каб працэс абслу-гоўвання насельніцтва быў планамерным: вясною і
ўлетку высылаюцца спецыяльныя паведамленні з прапановай набыць паліва. Але
прапазіцыяй, на жаль, карыстаюцца далёка не ўсе. Хаця гэта і выгадна: і
спяшацца не трэба, і дровы за лета добра высахнуць.

 Па існуючых нормах, уладальнікі дамоў без
цэнтральнага і газавага ацяплення маюць права набыць на працягу года 3 тоны
брыкету або 7 складаметраў дроў па дзяржаўных фіксаваных цэнах, якія на сёння
складаюць: торфабрыкет — 136500 рублёў за тону, дровы — 28600 за складаметр. Не
забараняецца назапашваць і больш паліва, але яго кошт ужо будзе значна вышэйшы.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем