Хроника происшествий. Осиповичи

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 9 ДТЗ, папярэджана 84 правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты 17 “бяспраўнікаў” і 2 нецвярозыя вадзіцелі.
Увага! З 10 ліпеня на Асіповіччыне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне кантролю за ўборачнай і нарыхтоўчай кампаніямі.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты тры чалавекі, якія здзейснілі дробныя крадзяжы, адзін — за парушэнне правілаў дарожнага руху.
ІАЖіРС складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства і 4 — лесакарыстання, 1 — па факце захоўвання рыбалоўных сетак.
