Осиповчане 11-12 июля участвовали в республиканском «Купалье»

Осиповчане 11-12 июля участвовали в республиканском «Купалье»

Свята

Гасцінна і каларытна

У адзінаццаты раз Александрыя сабрала сяброў з усёй краіны. Былі таксама тут госці з Расіі і Украіны.

Афіцыйную дэлегацыю раёна ўзначальваў старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі.

У цырымоніі адкрыцця можна было бачыць і нашых землякоў. Загадчыку Вяззеўскага дома культуры Мікалаю Забаўскаму і члену Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ірыне Забаўскай выпаў гонар пранесці па фестывальнай пляцоўцы адзін з сімвалаў нашай дзяржавы — сцяг. Народны вакальны ансамбль “Журавушка” Сасноўскага сельскага клуба вітаў наведвальнікаў маштабнага мерапрыемства таленавітым выкананнем песень пад віртуозную ігру на акардэоне Генадзія Вясёлкіна.

Сваю творчасць прадставілі работнікі раённага Цэнтра народных рамёстваў і дэкарытыўна-прыкладнога мастацтва народны майстар Беларусі Вольга Наўдзюнас, ганчар Дзмітрый Палешчук, кераміст Кацярына Юркавец на чале з дырэктарам Аляксандрай Баранавай.

— Мне давялося ўпершыню браць удзел у фестывалі, — гаворыць кіраўнік ЦНРіДПМ. — Горад майстроў уразіў не толькі размахам, але і геаграфіяй. Пазнаёмілася з рамеснікамі з розных куточкаў нашай краіны, а таксама ўкраінскімі і расійскімі. Цікава было назіраць за майстар-класамі, што праводзіліся народнымі ўмельцамі. Дарэчы, Вольга Наў-дзюнас прадэманстравала дасканалае ўменне працаваць на ткацкім станку і прадставіла наш раён у конкурсе нацыянальных строяў, які праводзіўся ўпершыню ў такім фармаце. Ірына Забаўская прывезла ў Александрыю свае каларытныя работы: мужчынскі, жаночы і дзіцячы касцюмы. У цэлым атмасфера свята цудоўная. Парадавала спалучэнне сучаснай культуры і нашых нацыянальных звычаяў.

Ужо стала традыцыяй на «Купаллі» праводзіць узнагароджванне лепшых прадстаўнікоў сель-скагаспадарчай галіны. Двое асіповіцкіх аграрыяў атрымалі з рук старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца заслужаныя ўзнагароды: трактарыст-машыніст філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Уладзімір Мяцельскі ўдастоены юбілейнага медаля «100 год органам дзяржаўнага кіра- вання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», аператар машыннага даення Марына Уласік з акцыянернага таварыства “Авангард-Ніва” адзначана Падзякай Магілёўскага аблвыканкама.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем