Ураджай-2012: буракі

Да завяршэння
ўборкі буракоў у СВК “Калгас “Новы шлях” засталіся лічаныя дні. Капаў
караняплоды камбайн “Холмер”, які арандавалі ў СВК “Калгас “Авангард”. Зараз
застаецца адгружаць са-браны ўраджай на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт Слуцкага
цукроварафінаднага камбіната. На перавозцы буракоў у “Новым шляху” сёння працуе
па 2 машыны з РУДААП “Аўтапарк-19” і холдынга ААТ “Аграмашсэрвіс”.

Сёлета
цукровыя буракі ў гаспадарцы займаюць 145 гектараў. На чатырох палях — менавіта
столькі адведзена было пад гэтую культуру — раслі гатункі “імпакт”, “леапард”,
“наркас” і “равена”. Апошні, дарэчы, у гэтым годзе асабліва парадаваў:
ранняспелы гатунак убіралі першым, і даў ён ураджайнасць каля 350 цэнтнераў з
гектара. У сярэднім жа па гаспадарцы кожны засеяны буракамі гектар урадзіў па
314 цэнтнераў, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у раёне.

— Канечне,
буракі сёлета не такія зайздросныя, як былі летась, — мяркуюць старшыня
сельгаспрадпрыемства Віктар Строк і галоўны аграном Віктар Юрчанка, — але ўсё
роўна вынік не расчараваў. Што не дазволіла атрымаць больш важкі караняплод?
Ня-гледзячы на выкананне ўсіх тэхналогій, своечасовае правядзенне хімапрацовак
і падкормак, спякотны ліпень унёс свае карэктывы: практычна на месяц з-за
недахопу вільгаці спынілася вегетацыя культуры. Часам бывае, што ў сельскай
гаспадарцы менавіта прыродны фактар становіцца вызначальным. Гэта якраз і
тычыцца сёлетніх цукровых буракоў.

 Вось ужо больш за месяц на “салодкіх”
плантацыях працуе паляводчая брыгада пад умелым кіраўніцтвам Жанны Бароўскай.
Значны ўклад ва ўборку стратэгічна важнай культуры ўнеслі Алена Паркалава,
Людміла Зорына, Марына Гіліцкая, Алег Брычко. Задаволена калгаснае начальства і
ўвішнай працай Васілія Вайцешына, які на сваім “Амкадоры 332” хутка і якасна загружае
караняплоды ў кузавы ідучых канвеерам аўтамашын. Вопыт работы гэтага
механізатара на пагрузчыку вымяраецца пятнаццаццю гадамі. За гэты час ён
навучыўся віртуозна ўпраўляць гэтым складаным агрэгатам. Пагрузчык, дарэчы,
вельмі запатрабаваны: без яго не абыходзіцца ні за-кладка ям з сіласам або
сенажом, ні ўборка буракоў. Па меркаванні Вайцешына, менавіта апошняя справа
патрабуе асаблівай увагі: побач працуе нямала людзей, таму пра тэхніку бяспекі
нельга забываць ні на хвіліну.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем