Асіповіччына: на прадухіленне пажараў — разам

Ацяпляльны
перыяд прыносіць у дамы людзей цяпло і ўтульнасць, а супрацоўнікам аддзела па
надзвычайных сітуацыях дадае клопатаў. Як стварыць бяспечныя ўмовы пражывання
землякоў? Вядома ж, РАНС  дагледзець за
ўсімі домаўладаннямі не можа, тут патрэбна больш маштабная сіла, і такой, па
меркаванні райсавета дэпутатаў, з’яўляюцца органы тэрытарыяльнага грамадскага
самакіравання. Адпрацоўцы шляхоў узаема-дзеяння ўсіх структур, зацікаўленых у
вырашэнні праблемы пажарнай бяспекі насельніцтва, быў прысвечаны
семінар-вучоба, што прайшоў днямі пад старшынствам кіраўніка райсавета
Аляксандра Пузіка. Прымалі ўдзел у яго рабоце намеснік старшыні райвыканкама
Аляксандр Шаўлюга, пракурор раёна Аляксандр Канецкі.

Перад
аўдыторыяй выступіў начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў Сяргей Цагойка, ён
агучыў крымінагеннаю абстаноўку на тэрыторыі раёна.

Інспектар
групы прапаганды і навучання РАНС Уладзімір Язянкоў нацэліў увагу прысутных на
ўзаема-дзеянне райаддзела па надзвычайных сітуацыях з пасялковымі і сельскімі
Саветамі дэпутатаў, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання,
старастамі вёсак па прафілактыцы 
пажараў. Расказаў, як ідзе абследаванне домаўладанняў, пералічыў
сельсаветы, дзе з гэтай праблемай спраўляюцца лепш. Было адзначана, што дамы,
дзе пражываюць мнагадзетныя сем’і, а таксама сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна
небяспечным становішчы, абследаваны ўсе. На сёння РАНС неабходна дапамога
стараст, вулічкамаў, у першую чаргу ў невялікіх населеных пунктах, дзе
прадстаўнікі грамадскасці добра знаёмыя з жыхарамі, ведаюць, на каго трэба
звяртаць больш пільную ўвагу.

Іна ЗаскевIч.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем