Куды пайсці, куды падацца…

Уявіце: вам каля трыццаці, вы ў поўным росквіце сіл, нястомна чакаеце сваю другую палавінку і жывеце ў невялічкім пасёлку Ялізава. Днём вы працуеце на прадпрыемстве, альбо ў якойнебудзь установе, а вечарам… Што вы робіце ў свой вольны ад работы час?

Пытанне, канешне, адмысловае, і рэакцыя на яго ў ялізаўскай моладзі розная. Нехта моўчкі ўсміхаецца, а нехта з гумарам адказвае: «А ў нас увогуле, тут ёсць асабісты «Рай”. Для тых, хто яшчэ не ведае, — «Рай” — гэта нядаўна адкрытае ў пасёлку кафэ, дзе збіраецца час ад часу багатая на грошы мясцовая публіка, бо, кажуць, цэны там надта кусаюццаПасялковы Дом культуры карыстаецца папулярнасцю ў асноўным сярод школьнікаў і ветэранаў працы. Так што танцы «для дарослых” існуюць толькі, бадай, у кафэ. Тыя, у каго ёсць жаданне павучыцца вакалу, могуць прыйсці ў гурток «Маладыя галасы”. Самадзейнай творчасцю цікавяцца толькі вучні. Насамрэч, забаўляльная праграма ў Ялізава на гэтым і заканчваецца. А пасля працоўнага дня тыя, каму за 25, у пераважнай большасці вяртаюцца дадому, дзе ёсць тэлебачанне і інтэрнэт. З апошнім праблем увогуле не ўзнікае: плаці адносна невялікія грошы і патанай у віртуальным свеце разнастайных забавак.

Пэўная частка працоўнай моладзі імкнецца займацца фізкультурай. Ялізава, як вядома, малая радзіма алімпійскіх чэмпіёнаў братоў Багдановічаў, што спрыяе інтарэсу да спорту.

Самі ялізаўчане прызнаюцца: сумнавата жыць моладзі ў маленькім населеным пункце, дзе шмат спраў і клопатаў толькі ў тых, хто паспеў да 25 гадоў стварыць сям’ю. Затое, тут ёсць умовы, каб вырасціць сваё дзіця духоўна і фізічна моцным: свежае паветра, выдатная прастора для здаровага ладу жыцця.

Па словах
мясцовага ўчастковага інспектара
Аляксандра Налівайкі з усіх злачынстваў, якія адбываюцца на тэрыторыі пасялковага савета, першае месца стабільна трымаюць сямейнабытавыя сутыкненні ў алкагольным ап’яненні. Для пэўнай часткі ялізаўскіх хлопцаў жыццёвы прынцып: «украўвыпіўу турму” застаецца «запатрабаваным.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем