В сельхозпредприятиях Осиповичского района идёт уборка рапса

В сельхозпредприятиях Осиповичского района идёт уборка рапса

Палявая рапсодыя

Сёлета азімы рапс выспеў пазней, бо халодны май прыпыніў рост расліны. Нядаўнія дажджы затрымалі ўборку. Так, учора раніцай убіралі культуру толькі філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. На той жа час з агульнай плошчы ў 1 050 гектараў было ўбрана 45.

Першым на поле “Аэрадром” ААТ «ЖорнаўкаАГРА» выйшаў Сяргей Піляк. Працуе ён у сельгаспрадпрыемстве каля 27 гадоў і ўжо дзясяты сезон яго пераводзяць спецыяльна на жніво з загадчыка майстэрняў у камбайнеры. Штогод Сяргей Аляксандравіч убірае ўсе віды культур і дапамагае другім: падрыхтоўвае тэхніку на мехдвары. Сёння яму дапамагае сын Дзяніс. Гэтым летам ён упершыню спрабуе татаў “хлеб” і плануе паступаць у тэхнікум, каб вывучыцца на механіка, як бацька.

Часу на збор ураджаю — не больш тыдня. Усяго ў гаспадарцы пад “Вітаўтам” — такім гатункам засяваўся надзел — 13 палёў агульнай плошчай 450 гектараў. Плануецца атрымаць прыкладна па 15 цэнтнераў з гектара. Дзяржзаказ — 400 тонн, каля 10-12 тон культуры рэалізуецца масланасеннем. Сеяў азімы рапс Аляксей Басякоў, а Аляксандр Вандышаў і Уладзімір Ласкавец змагаліся з пустазеллем і шкоднікамі. Застаецца спадзявацца, што расліне спадабалася месца і своечасовы догляд і яна аддзячыць за чалавечыя старанні.

Алена Суета.

e.sueta@gzt-akray.by

Фота Ніны ЦАРЫК.

Камбайнёр Сяргей Піляк з сынам-памочнікам Дзянісам, вадзіцель Аляксандр Пятрэнка і галоўны аграном Святлана Емяльянава.

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем