Асіповіччына: свята на “выдатна”

Мінулая ўборачная не адзін раз выпрабоўвала хлебаробаў на трываласць,з гэтых слоў пачаў сваё святочнае віншаванне старшыня СВК «Калгас «Каўгарскі” Фёдар Варабей. Але ў чарговы раз нашы працаўнікі даказалі, што яны могуць рабіць зладжана і адказна. 2012 год выдаўся больш ураджайным, чым папярэдні. І тым не менш у нас яшчэ ёсць рэзервы для павелічэння намалоту…

Кіраўніцтва гаспадаркі, камбайнерскія экіпажы, вадзіцелі, трактарысты і ўсе, чыя праца ўлівалася ў сёлетні шчодры калгасны каравай, сабраліся ў мінулую суботу на плошчы каля праўлення калгаса ў Каўгарах. Заслужаныя ўзнагароды, падарункі і прэміі ўручылі землякам старшыня гаспадаркі і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Святлана Міхадзюк. Асобыя ўшанаванні атрымалі героі жнівабраты Мікалай і Віктар Пухоўскія, Сяргей Брыль. Са словамі ўдзячнасці за іх цяжкую, але такую неабходную працу звярнулася да прысутных аграрыяў старшыня сельвыканкама Антаніна Сцяпанава. Шмат гучала для вяскоўцаў віншаванняў, вершаў і песень, у іх гонар далі канцэрт землякіўдзельнікі народнага ансамбля песні і музыкі «Вяселле” і калектыў эстраднай песні «Ліпеньскія зоры” Ліпенскага СДК, выхаванцы Дараганаўскай музычнай школы.

 У той дзень усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у спартыўных баталіях, прадэманстраваць сваё творчае майстэрства, падрыхтаваўшы дэкаратыўны выраб з гародніны альбо кветак, а каўгарскія гаспадыні мелі магчымасць праявіць свой талент у прыгатаванні самаробнага напою.

Словы ўшанавання
былі адрасаваны і мала
дым сем’ям, якія на працягу апошніх трох гадоў абаранялі гонар гаспадаркі, сельсавета і   Асіповіччыны на фестывалі «Уладар сяла” ў раёне і вобласці.

Адзначаны лепшыя вясковыя сядзібы, гаспадары каторых разам з букетам кветак атрымалі з рук старшыні Дараганаўскага сельвыканкама Падзячныя лісты.

Завяршылася мерапрыемства святочнай дыскатэкай, якая працягнулася далёка за поўнач.

І сёння можам канстатаваць: «Дажынкі-2012” у Каўгарах прайшлі на «выдатна”. Такое меркаванне мелі ўсе, з кім выпала паразмаўляць у той сонечны восеньскі дзень на
вясковым свяце.

Марыя РабIнIна.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем