Асіповіччына: энергаэфектыўнасць — агульны інтарэс

26 верасня ў СШ №3 прайшоў арганізаваны ЭМАА «Дзеля жыцця на зямлі” і МГА «Экапраект Партнёрства” «круглы стол”  «Распаўсюджванне інфармацыі па энергаэфектыўнасці”, у якім прынялі ўздзел прадстаўнікі райсавета дэпутатаў, аддзелаў жыллёва—камунальнай гаспадаркі і адукацыі райвыканкама, прафсаюзных арганізацый,  шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый, настаўнікі, грамадскасць.

Прысутнымі  была адобрана ініцыятыва арганізатараў  аб правядзенні ў Асіповіцкім  раёне інфармацыйнай кампаніі па прыцягванні ўвагі жыхароў горада і
раёна да пераваг зберажэння энергіі ў побыце
і ўкараненні даступных спосабаў скарачэння расходаў на энергетычныя патрэбы  дамашняй
гаспадаркі.

Трэба адзначыць, што ўзгаданая кампанія ўяўляе сабой «пілотны” праект, які пры
падтрымцы дэпартамента па энергаэфектыўнасці
Дзяржстандарту рэалізуецца ў трох гарадах краіны: Асіповічах, Жодзіне і Баранавічах. Мяркуецца, што атрыманы падчас яе правядзення вопыт можа стаць асновай для распрацоўкі  рэкамендацый па скарачэнні энергаёмістасці жыллёвага фонду ў маштабах усёй краіны.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем