Крыніца ведаў і трамплін у дарослае жыццё
З юбілеем, мая школа,
Мы разам ў
радасці, журбе.
У вёсцы
круціцца, як кола,
Усё жыццё вакол цябе…
Ева Собалева.
Сённяшні дзень
вучэбна-педагагічнага комплексу
— Удзячная
лёсу за тое, што ён ужо больш трох дзесяцігоддзяў звязвае мяне з Осаўскім
краем, дзе жывуць добрыя, працавітыя людзі, для якіх навучанне і выхаванне
дзяцей, любоў да бацькоўскай зямлі, да роднай старонкі з’яўляюцца самай высокай
чалавечай каштоўнасцю, — такімі словамі пачынае гутарку аб установе, якую
ўзначальвае, дырэктар Осаўскага ВПК дзіцячы сад-базавая школа Людміла Жукава. —
Поспех школы абумоўлены тым, што многа гадоў запар поруч ідуць надзейныя людзі,
адданыя працы педагогі. У ліку такіх трэба назваць Яўгенію Баравік, якая чвэрць
веку працавала завучам, Таццяну Чэпік, што працягвае яе эстафету, ды і ўвесь
педагагічны калектыў, які ўкладвае душу ў вырашэнне найважнейшай задачы:
дапамагчы выпускнікам знаходзіць правільны жыццёвы шлях, стаць прыстойнымі
людзьмі.
Осаўская школа
сёння — гэта дзесяць класных памяшканняў, кампьютарны клас, камбінаваная
майстэрня, спартыўная зала, бібліятэка, сталовая, група для дашкалят.
Аб якасці
адукацыі сведчаць поспехі вучняў. У мінулым навучальным го-дзе пяцікласніца
Крысціна Краснова была ўдастоена дыплома ІІ ступені ў раённай алімпіядзе па
беларускай мове і літаратуры. Навукова-даследчая работа вучня 4 класа Сяргея
Губара пад кіраўніцтвам Святланы Еўдакімовіч “Піце, дзеці, малако, будзеце
здаровыя!” у раённым конкурсе была адзначана па-дзячным лістом, як і
вы-ступленне Дзмітрыя Гулька і Васіля Мамановіча на раённым конкурсе мастацкай
самадзейнасці “Творчыя ўзлёты”.
Клапоцяцца тут
і аб пазаўрочнай занятасці вучняў. На базе вучэбна-педагагічнага комплексу
працуе філіял Дараганаўскай школы мастацтваў, дзе дзеці атрымоўваюць музычную
адукацыю. Дзейнічаюць гурткі спартыўнай, края-знаўчай, мастацкай, экалагічнай
накіраванасці, праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы. Вучні і педагагічны
калектыў супрацоўнічаюць з рэспубліканскім таварыствам “Цвярозасць.
Аптымаліст” імя А.Шычко. Штогадова каманда комплекса выязджае на фестываль
здаровага ладу жыцця “Нёманскія зоры”, адкуль прывозіць дыпломы
розных ступеняў. А другое месца ў раённай спартакіядзе і ўдзел у абласным
турыстычным злёце сведчаць аб тым, што аб здароўі дзяцей тут дбаюць.
Крокі на ніве
асветы
Гісторыя школы
не зусім звычайная. Першапачаткова школа ўтварылася ў Дзераўцах, будынка свайго
не мела. Педагогі вялі навучанне па прыватных хатах сялян. У 1927 годзе
адчыніла дзверы сямігадовая школа. Яна асталявалася ў памяшканні канторы былога
лесапільнага завода. Ставішча, Зару-чэўе, Дрочава (Ягаднае), Задняя Града,
Максімаўка, Осава, Кляпчаны Мост, Пабокавічы, Паплавы, Малоціна, Міхалеўшчына і
Дзераўцы — вось геаграфія вучняў вясковай школы ў даваенныя часы.
Будынак
адукацыйнай установы быў спалены падчас Вялікай Айчыннай вайны. Новую школу
пабудавалі ў 1944 годзе, адразу пасля вызвалення. Амаль паўвека ў ёй
атрымлівалі адукацыю мясцовыя хлопчыкі і дзяўчынкі. У 1992 годзе Асіповіцкім
раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне аб будоўлі новай школы на
цэнтральнай сядзібе саўгаса “Асіповіцкі”. Нягле-дзячы на недахоп
сродкаў, старшыня райвыканкама Мікалай Раўбель, загадчык РАНА Валерый Чупахін,
старшыня саўгаса “Асіповіцкі” Іван Пінчук, дырэктар школы Людміла
Жукава зрабілі ўсё магчымае, каб новая школа ў вёсцы была.
У 2003 годзе
адбылося яшчэ адно пераўтварэнне: Осаўская базавая школа стала Осаўскім
вучэбна-педагагічным комплексам, а праз 7 гадоў — дзяржаўнай установай адукацыі
“Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”.
Гісторыя — гэта людзі
У розныя гады
педага-гічны калектыў школы ўзначальвалі Міхаіл Адамавіч Мікульскі, Фёдар
Уладзімі-равіч Ліннік, Вольга Іванаўна Далмат, Іван Аляксеевіч Ярохін, Пётр
Пятровіч Падвойскі, Алег Іванавіч Цімінскі, Галіна Мікалаеўна Дубовік, Марыя
Паўлаўна Цімінская, Канстанцін Пятровіч Трон.
У 1930-1937
гадах вучылася ў Дзераўцоўскай школе Сабіна Варакса. Скончыўшы у 1940 годзе
педагагічнае вучылішча, Сабіна Сцяпанаўна вярнулася ў родную школу настаўнікам
пачатковых класаў. Пасля вайны закончыла філала-гічны факультэт Магілёў-скага
дзяржаўнага педінстытута і да 1980 года прывівала любоў да роднай мовы вясковай
дзятве. Нядаўна ветэран педагагічнай працы адзначыла свой 90-гадовы юбілей.
Незалежнасць
нашай Радзімы ў гады вайны адстойвалі педагогі і вучні ўстановы адукацыі. Так,
настаўнік матэматыкі Аляксандр Андрэевіч Молчан прайшоў вайну ад пачатку да
канца, узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, шматлікімі медалямі. Не адзін
дзясятак гадоў вучыў дзяцей не толькі лічыць, але і быць адданым свайму роднаму
краю.
Марыя Паўлаўна
Ці-мінская закончыла Бабруйскае педагагічнае вучылі-шча, затым Магілёўскі педінстытут.
35 гадоў ля школьнай дошкі. Нейкі час узначальвала калектыў школы. У гэтым
годзе ад-значыла сваё 75-годдзе. Чытачы газеты знаёмы з яе паэтычнымі радкамі.
Лёс назначыў
нам спатканне
У вёсцы з
назвай Дзераўцы.
Была светлай, як каханне,
Праца школьная
заўжды…
А гэта ўжо
словы Евы Сяргееўны Собалевай, улюблёнага ў сваю працу педагога, якая не аднаму
пакаленню юных вяскоўцаў дала пуцёўку ў дарослае жыццё.
На высокі ўзровень паставіў фізічнае выхаванне
школьнікаў Дзераўцоў, Осава і іншых вёсак былы вязень фашысцкага лагера
настаўнік фізкультуры Рэнгольд Юльянавіч Вільздорф.
Доўгія гады
настаўнічалі ў школе Ірына Міхайлаўна Ясевіч, Паліна Якаўлеўна Мурашка,
Святлана Фёдараўна Жукава, Людміла Фёдараўна Шчарбак, Ніна Міхайлаўна
Мельнікава.
Вучні — гонар
школы
Кожная сям’я
ганарыцца дзецьмі і ўнукамі, як сэнсам свайго жыцця, а для кожнай школы дарагія
поспехі іх вучняў, сталыя настаўнікі могуць гадзінамі расказваць аб сваіх
выпуск-ніках, узгадваць моманты школьнага жыцця, разглядаць фотаздымкі мінулых
гадоў. Ёсць кім ганарыцца і Осаўскай школе.
Мікалай
Яфімавіч Гладкі пасля заканчэння Маскоў-скага дзяржаўнага ўнівер-сітэта імя
М.В.Ламаносава, працаваў у ім вучоным сакратаром. Сяргей Канстан-цінавіч Фурс і
Сяргей Міхайлавіч Шпак за адданае выкананне інтэрнацыянальнага доўгу
ўзнагаро-джаны медалямі “За адвагу”. Любоў да зямлі назаўсёды
прывязала да родных мясцін Івана Васільевіча і Уладзіміра Васільевіча Пінчукоў,
Сяргея Іванавіча Сямашку, дынастыі механізатараў Кузьмічоў і Гулькоў.
Прадоўжылі
традыцыі сваіх настаўнікаў Таццяна Міхайлаўна Шаўцова, Алена Пятроўна
Падвойская, Аляксандр Генадзьевіч Еўдакімовіч, Святлана Ге-надзьеўна Сугака,
Таццяна Мікалаеўна Белая, Наталля Васільеўна Жукава.
Былыя вучні не
забываюць сваю школу, часта наведваюць, аказваюць падтрымку. Асабліва важкую
дапамогу адчувае школа з боку выпускнікоў 70-х гадоў: Вольгі Аляксандраўны
Ананьевай, Таццяны Пятроўны і Тамары Іванаўны Амбражэвіч, Людмілы Ісакаўны
Дубалар, Раісы Анатольеўны Яцкіх, 80-х гадоў: Ігара Іванавіча Казачонка, Алены
Пятроўны Падвойскай, Алены Віктараўны Пілатовіч.
Школьныя гады
цудоўныя…
“Школа
дала нам веды, навучыла будаваць адносіны з іншымі людзьмі, сфарміравала
маральныя якасці. Усе выпускнікі нашага класа на сёння адбыліся як асобы.
Настаўнікам за нас не сорамна”, — гэта словы выпускніцы Вольгі Ананьевай.
Былы вучань, а
сёння выконваючы абавязкі начальніка УКП ЖКГ Ігар Казачонак параўноўвае жыццё з
лесвіцай, адна з прыступак на якой — школьныя гады. Усіх, хто крочыў побач — 12
адна-класнікаў — памятае і цяпер, як і многія цікавыя моманты, перажытыя разам.
“Любімым школьным прадметам была гісторыя, якую адкрыў для сябе з
дапамогай Марыі Паўлаўны Цімінскай”. Былы выпускнік узгадвае іншых
настаўнікаў, якія прывілі цікавасць да навакольнага, навучылі працаваць над
сабой. Працягваючы думку, Таццяна Белая называе школу трамплінам у дарослае жыццё.
“Мае мудрыя, добрыя педагогі дапамаглі вы-значыць жыццёвы шлях. Я стала
настаўнікам. Вярнулася ў родную школу і вось ужо больш дваццаці гадоў працую
тут…”
Успаміны,
успаміны… “Памятаюцца школьныя святы, — з настальгіяй расказвае Алена
Падвойская. — Гэта Новы год, калі з двух класаў, рассунуўшы пера-гародку,
рабілі адну вялікую залу. Дружна звалі Дзеда Мароза, а той чамусьці загадкава
выходзіў… з настаўніцкай. Гэта агляд-конкурс рэвалюцыйнай песні, калі ўсёй
школай хадзілі ў Дзераўцоўскі клуб, рэпетыравалі, хваляваліся, марылі заняць
пачэснае месца. Гэта школьная сценгазета, якую афармлялі пасля ўрокаў. Чырвоныя
літары быццам сняжком прытрушаныя і бліскаўкі з дробна патрушчаных ёлачных
цацак. Здавалася, нічога няма прыгажэй…”
“У
кожнага выпускніка свой лёс, свая жыццёвая дарога. — падсумоўвае разважанні
былых калег і вучняў Марыя Паўлаўна Цімінская. — Усе выйшлі ў людзі, знайшлі
сваё месца ў жыцці. Маюць сем’і, дзяцей, унукаў, некаторыя нават праўнукаў
дачакаліся. Прыемна, што ў іх станаўленні ёсць часцінка і нашай, настаўніцкай,
душы, нашай працы, намаганняў…”
Перавага
вясковай школы над гарадской у цесным кантакце з вучнямі, магчымасці не толькі
дзяліцца ведамі, а ўдзяляць кожнаму больш увагі, часу і цяпла. Кожны вучань
навідавоку. Мо таму і запамінаюцца
выхаванцы назаўсёды, пасяліўшыся ў настаўніцкім сэрцы, клічучы да новых перамог-дасягненняў.
Падрыхтавала
Іна Заскевіч.