Осиповчанка Снежана Гасан рассказывает о работе с детьми

Осиповчанка Снежана Гасан рассказывает о работе с детьми

Да працы — з душой

Калі творчы падыход да справы адлюстроўваецца ў дзіцячых вачах

Кожны ранак у групе “Званочак” дзіцячага садка № 6 “Сонейка” пачынаецца з “кола дабрыні”, падчас якога дзеці разам з педагогам абменьваюцца ласкавымі словамі, кампліментамі і пацешкамі. З такім настроем і гуляецца весялей, і нават ежа смачней. Гаспадарыць тут ужо больш за 20 гадоў Сняжана Гасан, выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Яна сваімі рукамі і напаўняе памяшканне шматлікімі інструментамі для атрымання ведаў. Так, ёсць у актыве групы “Разумная кніга”, кожная старонка якой падзелена на пазл. Дзеткам прапануецца паправіць выданне, каб зразумець, што з кнігай трэба абыходзіцца беражліва. Ці, напрыклад, сэнсарны дыванок, які складаецца з некалькіх геаметрычных фігур, у домік, дзе кожную дэталь можна замацаваць адмысловым спосабам, што спрыяе развіццю дробнай маторыкі. А на звароце можна “пасадзіць” на ліпучкі гародніну. І нядзіўна, што некаторыя распрацоўкі займалі прызавыя месцы на раённых аглядах-конкурсах, канспекты адкрытых заняткаў неаднаразова друкаваліся на старонках часопіса дашкольнай адукацыі “Пралеска”, а сама Сняжана Аляксандраўна стала пераможцай раённага конкурсу “Выхавальнік года”.

…Усюды адчуваецца творчая рука педагога. Нават дзверы ў групе маюць сваё прызначэнне. На адной намалявана дрэва з рознымі птушкамі, казуркамі і сонейкам з аблокамі — гэта куточак для трэніроўкі постаці: паспрабуй дацягніся! На другой — дрэва з тэматычнымі малюнкамі, якія кожны тыдзень новыя.

— Дзеці заўсёды адчуваюць, калі падыходзіш да працы з душой, — распавядае педагог. — Канечне, да кожнага трэба знайсці “ключык”, быць асцярожнай у зносінах, каб не раніць, не страціць давер. Маленькія душы такія чыстыя і празрыстыя, таму і сябруюць яны шчыра. Працаваць з дзецьмі вельмі цікава і нават карысна для развіцця кругагляду, бо яны заўсёды маюць свой пункт гледжання на ўсё. Важна падаць новыя віды работы цікава, каб матэрыял запомніўся. Лепш рабіць гэта праз гульню. Таму і нараджаюцца ідэі стварэння розных настольных, падлогавых, насценных дыдактычных матэрыялаў.

Акрамя сваёй групы, Сняжана Аляксандраўна праводзіць заняткі ў “Матулі-най школе”, дапамагае малым знаёміцца з садком, знаходзіцца пэўны час у калектыве, займацца прапанаванай справай і ўвогуле прывыкаць да самастойнасці. Ды і мамам карысна даведацца пра новыя бакі зносін з дзецьмі. Большасць выхаванцаў такой школы прыходзіць у яслі да ўжо знаёмай выхавальніцы, таму і перыяд адаптацыі працякае спакойна.

Здаецца, што пад наглядам педагога знаходзяцца не толькі дзеткі, але і іх бацькі, бо кожны час ад часу выконвае хатняе заданне: ляльку пашыць ці апрануць яе ў нацыянальнае адзенне, лэпбук змайстраваць. Так вось раскрываюцца таленты мам і тат: вяжуць яны шапкі з мордачкамі звяроў, майструюць персанажаў для настольнага тэатра ці пальчыкавых гульняў, шыюць сэнсарныя дыванкі. Працаваць з такім “арсеналам” значна цікавей, чым разглядаць малюнкі ў кніжачцы, ды і бацькі больш часу правядуць з дзецьмі ў сумеснай творчасці.

Дарэчы, сяброўства з мамамі і татамі мае не толькі “малыя формы”: бацькамі на тэрыторыі садка створаны шасцікутны агародзік, дзе дзеці з розных груп пасадзілі садавіну і гародніну. Цяпер малыя на практыцы спазнаюць працэс вырошчвання раслін і даглядаюць іх.

Спецыялісты з творчым мысленнем неабходны ўсюды. А калі такі майстар сваёй справы выхоўвае дзяцей, яны атрымоўваюць трывалы грунт, каб расці рознабаковымі асобамі.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем