Город Осиповичи зеленеет

Добраўпарадкаванне райцэнтра сёлета набыло большыя, чым звычайна, маштабы
Разам з іншымі работамі вядзецца азеляненне вуліц і жылых кварталаў. Рэканструкцыя Алеі Герояў таксама не абышлася без зялёных насаджэнняў. Свяшчэннае месца ўпрыгожылі 80 туй, 60 кустоў ядлоўцу, больш за 70 — спірэі, 3 тысячы квадратных метраў газона. Зараз там усталёўваюцца скрынкі з дэкаратыўнымі раслінамі. Размяшчаюцца яны і ўздоўж вуліцы Сташкевіча, а таксама ў парку. Усяго каля 150 ёмістасцей упрыгожаць райцэнтр.
Руплівіцы з УКП ЖКГ прыкладаюць нямала намаганняў, каб расквеціць горад рознымі колерамі. І на клумбах то тут, то там з’яўляюцца новыя кветкі. Да звыклых тагеціса, петуніі, сальвіі, агератума паступова далучаюцца бегонія, вербена і іншыя дэкаратыўныя расліны. Але адным толькі дворнікам стварыць сучасны ландшафт горада не пад сілу. Прыемна бачыць, калі да гэтай справы падключаюцца работнікі арганізацый, прыватныя прадпрымальнікі, а таксама жыхары шматпавярховак.
Зараз, дарэчы, камунальнікі ўсталёўваюць газон на вуліцы Чарняхоўскага. Заклікаем маладых і энергічных жыхароў гэтага густанаселенага мікрараёна таксама падключыцца да азелянення месца свайго пражывання. Дамы прыгожыя пабудаваны, дарогі прыводзяцца ў належны стан, газоны хутка зазелянеюць, а ўжо кветкі каля пад’ездаў можна і самім пасадзіць, выйшаўшы ўвечары дружнымі сем’ямі.
