Асіповіцкі АПК: плюсы і мінусы

Шырокім
быў спектр пытанняў сельгаснарады, якая прайшла ў мінулую пятніцу. Інакш не
атрымліваецца: у аграпрамысловым комплексе заўсёды адно цесна звязана з другім.
Напрыклад, нядаўняе ўвядзенне ў строй новай лініі сыроў на мясцовым малочным
камбінаце патрабуе ад пастаўшчыкоў малака ў чарговы раз задумацца аб яго
якасці. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч не толькі прааналізаваў вынікі
работы ў жывёлагадоўлі за студзень-жнівень, але і паставіў задачы на бліжэйшую
перспектыву: уборка саломы — асабліва шмат яе на палях “Каўгарскага”,
“Карытнага”, “Калгаса імя Чарняхоўскага”— павінна быць завершана літаральна ў бліжэйшыя
дні: да 20 верасня трэба пасеяць азімыя; неабходна рэгулярна ўносіць арганічныя
ўгнаенні. Калі гэтая справа робіцца з восені, эфект значна лепшы, чым вясною.

Выязная
частка праходзіла на базе СВК “Калгас імя Чарняхоўскага”. Малочнатаварная ферма
ў Канцах пакінула станоўчае ўражанне: памяшканне вычышчана і пабелена, у
наяўнасці добрае малочнае абсталяванне, халадзільнік, належным чынам вядзецца
дакументацыя, ёсць пакойчык для адпачынку. Засталося толькі вымыць пасля
пабелкі вокны — і аб’ект можна лічыць цалкам падрыхтаваным да зімы. На гэтай
ферме, дарэчы, арганізаваны сямейны падрад, і такая форма работы, як паказвае
практыка, найбольш эфектыўная.

Што
засмуціла? Нядаўна зжатае поле каля фермы паказала, што тут была не толькі
кукуруза, але і вялікая колькасць пустазелля. Кіраўніцтву калгаса трэба
падумаць аб змяненнях севазвароту: “царыца палёў” тут расце ўжо некалькі
сезонаў запар.

У
Дрычыне наведалі пляцоўку будаўніцтва новай фермы. Заўвагі ў асноўным тычыліся
ўтрымання прылягаючай да новабуда тэрыторыі.

Жывёлагадоўля
— галіна, для якой у раёне заўсёды характэрна неадна-значнасць: не абыходзіцца
аднымі толькі плюсамі. Так, нядаўна праведзеная Мінсельгасхарчам праверка
некаторых гаспадарак паказала, што ў “Карытным” 80% сенажу адно-сіцца да 2
класа, жывёла брудная, памяшканні не падрыхтаваныя да зі-моўкі; у
“Асіповічыагра-прамтэхзабеспячэнні” каторы месяц ужо “кульгае на абедзве нагі”
вытворчасць малака і г.д. Гэтыя праблемы не новыя, яны пастаянна знаходзяцца ў
полі зроку райсельгасхарчу.

 Як ідуць “мяса-малочныя” справы ў
сельгас-прадпрыемствах раёна? За студзень-жнівень вытворчасць малака склала
104,4%, яго рэалізацыя — 108,4. Ад кожнай каровы атрымана 3426 кілаграмаў
малака — на 145 больш, чым летась. Калі вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы
адпавядае 116,2%, то датычна свіней паказчыкі адваротныя: зніжаецца не толькі
іх колькасць, але і сярэднясутачныя прывагі.

У
апошнім месяцы лета гаспадаркі спрацавалі так. Самай высокай “малочная планка”
была ў “Лапічах” — 115%, “Бярэзіне” — 108,7 і “Авангардзе” — 106. Самыя нізкія
паказчыкі па вы-творчасці малака ў “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнні” — 79,8%,
“Карытным” — 86 і “Каўгарскім” — 91,7. Больш за іншых у жніўні надаілі ад
каровы ў “Новым шляху” — 538 кг, філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 500 і “Авангардзе”
— 427. Няма чым хваліцца “Каўгарскаму” (295), “Калгасу імя Чарняхоўскага”
(312) і “Ясеню” (313).

На
пленарным пасяджэнні галоўны ветурач раёна Ганна Алёхна яшчэ раз нагадала
тэхналогію закладкі сіласу, старшыня райкама прафсаюза Святлана Сідарэнка
паведаміла аб аглядзе-конкурсе на лепшую работу па стварэнні ўмоў працы і
вы-творчага быту на машынных дварах і малочнатаварных фермах. Начальнік
райсельгасхарчу Міхаіл Поклад засяродзіў увагу на своечасовай выплаце
зарплаты, планамерным ходзе палявых работ. Даў ён і нерадавое заданне: разам з
работнікамі клубаў і сельсаветаў устанавіць на палетках абапал дарог тэматычныя
саламяныя кампазіцыі — на Магілёўшчыну ідуць рэспубліканскія “Дажынкі”!

Валянціна
КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость