В курсе всех новостей

В курсе всех новостей

Марыя Нікіфараўна Малец выглядае надзіва малажава і жыццярадасна. Відаць, таму, што не губляе аптымізму, любові да навакольных і, нягледзячы на салідны пенсійны стаж, працягвае цікавіцца не толькі тым, што адбываецца ў жыцці родных, але і навінамі краіны і нават замежжа. Унук дэманструе ладны стос газет, якія ляжаць у бабуліным пакойчыку. Усе іх чытачка штудзіруе “ад коркі да коркі”. І нават без акуляраў. Артыкулы, якія асабліва зацікавілі, выразае, каб паказаць затым родным. Раённую газету атрымлівае і чытае таксама ўжо амаль паўвека. Якраз столькі, колькі жыве ў нашым горадзе.

Нарадзілася Марыя ў вёсцы Халькі Старадарожскага раёна. Цяпер такая сям’я лічылася б мнагадзетнай, а тады была звычайнай: бацькі і сямёра дзяцей. Тры гады дзяўчынка паха-дзіла ў школу, далейшую навуку спасцігала на агародзе ды ў полі.

А потым была вайна. Пра чатыры страшныя гады бабуля ўзгадваць зусім адмаўляецца, бо тыя ўспаміны атручваюць жыццё. Бацька ваяваў, адзін з братоў загінуў, хапіла і меншым дзецям…

Пасля вызвалення працавала дзяўчынка ў калгасе на адкорме жывёлы. Пазней пайшла на спіртзавод “Каўгарскі”. Там і пазнаёмілася з мясцовым шафёрам. Сямён хутка заваяваў яе сэрца, а потым і сватоў прыслаў.

Пяцёра дзяцей выгадавалі Марыя з мужам. А калі яны разляцеліся з бацькоўскага дома, вырашылі і самі перабрацца ў раённы цэнтр, бліжэй да родных. Побач станцыя, з якой можна трапіць у любую кропку краіны, каб наведаць дзяцей ды ўнукаў. Так і зрабілі.

Знайшла Марыя Нікіфараўна работу і ў горадзе: працавала на базе раённай нарыхтоўчай канторы. Завялі з мужам гаспадарку, бо без працы жыць не прывыклі. Карова, авечкі, індыкі і іншая жыўнасць патрабавалі пастаяннага догляду. Так у клопатах і час мінуў.

У пачатку чэрвеня Марыя Нікіфараўна адзначыла 90 га-доў. Дочкі расказваюць, што яшчэ гады 3 таму бегала ў лес па ягады. А колькі наогул работы перарабіла на сваім вяку! Няма такой адзінкі вымярэння, каб падлічыць той аб’ём. Умее ўсё. Шыць сукенкі, ткаць кросны, вязаць карункі… Па святах паспявала наведваць царкву.

— Зараз, дзеткі, не жыццё, а рай, — па-філасофску зазначае суразмоўца. — Вось вы скардзіцеся, што цяжка. Але гэта гледзячы з чым параўноўваць. Каб вы парабілі так, як мы ў юнацтве, дык пераканаліся б у тым. Цяпер — навокал прыгажосць, камфортнае жыллё, усе атрымоў-ваюць заробкі, прадуктаў хапае.

Але і не паспытаўшы грузу шматдзённай цяжкай фізічнай работы, які прыйшоўся на долю гэтай кволай з выгляду, але такой моцнай духам жанчыны, згаджаемся з ёю. Проста да ўсяго трэба адносіцца з разуменнем і ўдзячнасцю, як гэта робіць Марыя Нікіфараўна.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость