В Осиповичах прозвучали «последние звонки»

В Осиповичах прозвучали «последние звонки»

На прасторы жыцця!

Завяршыўся чарговы навучальны год, апошні акорд якога на Асіповіччыне прагучаў пазаўчора: выпускнікам былі ўручаны дакументы аб заканчэнні сярэдняй школы

268 юнакоў і дзяўчат развіталіся са школьнымі партамі назаўсёды, каб далей развіваць свой патэнцыял у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах або прыступіць да працы ў адной з галін народнай гаспадаркі.

Некаторыя з рабят не толькі атрымалі атэстаты аб сярэдняй агульнай адукацыі, але і былі адзначаны медалямі. Сёлета ва ўмовах забароны масавых мерапрыемстваў каштоўныя ўзнагароды выпускнікам уручалі ў сваіх альма-матар.

У святочны дзень журналісты «раёнкі» наведалі СШ № 2, якая стала пераможцай па колькасці медалістаў. Нягледзячы на тое што мерапрыемства праходзіла без прысутнасці бацькоў, іншых родных і сяброў выпускнікоў, атмасфера была па-сапраўднаму ўрачыстай. Святочна прыбранае фае, музыка, сур’ёзны выгляд хлопцаў, прыгожыя ўборы дзяўчат…

36 вучняў атрымалі тут пуцёўкі ў дарослае жыццё. З паспяховым заканчэннем школы рабят павіншавалі дырэктар Андрэй Лянчэўскі, іншыя педагогі, а ўдзельнікі свята з задавальненнем паглядзелі відэасюжэты аб школьным жыцці. Памяць аб ім застанецца ў сэрцах назаўсёды.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем