Мары існуюць, каб ажыццяўляцца

Ведаеце,
без чаго не бываемы”? Канечне, без шматлікіх і самых розных асобна
ўзятых “я”. Сёння ў гасцінай “Асіповіцкага
краю” людзі, чыёЯ” можна смела пісаць з вялікай літарылідары цяперашнія і ўчарашнія раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання
“Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Ларыса Волкава,
начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Ларыса
Іванаўна,
Вы некалі ўзначалілі новую маладзёжную арганізацыю, імя якой
— БРСМ. Узгадаеце, як гэта было
?

— 6 верасня
споўнілася
10
гадоў з таго моманту, калі больш за 700 дэлегатаў з’езда
грамадскіх аб’яднанняў
Беларускі патрыятычны саюз моладзі” іБеларускі
саюз моладзі” прынялі рашэнне аб стварэнніБеларускага рэспубліканскага саюза моладзі”. Гэтая арганізацыя і стала правапераемнікам камсамола Беларусі. Што датычна Асіповіччыны, то лёсавызначальная ўстаноўчая канферэнцыя адбылася 8 кастрычніка 2002 года. З таго часу і ідзём па жыцці з
БРСМ.

Што асабліва Вам імпануе ў дзейнасці аб’яднання ў
апошні час
?

Актыўная
работа са студэнцкай моладдзю. Гэтым летам раён прыняў 12 будаўнічых атрадаўтакога не было за ўсе 10 гадоў! Падабаецца, што ў арганізацыю прыйшлі тыя маладыя людзі, якія некалі былі школьнікаміактывістамі. Значыць, БРСМ выхоўвае ініцыятыўнасць і пазітыўны погляд на жыццё. Укараняюцца новыя формы работы, напрыклад, флэшмобы. Усё большую папулярнасць заваёўваюць групы ў сацыяльных сетках. УАднакласніках” гэтаАсіповіцкая моладзь”, “Вконтакте” БРСМ у Асіповічах”. Інтэрнэт пашырае магчымасці адваротнай сувязі і спрыяе якасці
інфармацыйнай работы.

Ірына Бабкова,
начальнік Асіповіцкага філіяла
ААТ “Магілёў-саюздрук”.

Вы кіравалі маладзёжным аб’яднаннем у 2007-2010 гадах.
Што часцей за ўсё ўспамінаецца
?

Шмат
працавалі
над стварэннем станоўчага іміджу арганізацыі, і гэта ўдавалася. Праводзілі
яркія брэндавыя мерапрыемствы
напрыклад, не кожны
мог пахваліцца міжнародныміДэбатамі”. Актывізавалі работу па прафілактыцы правапарушэнняў, узаемадзеянне з пракуратурай і РАУС. Актыўна супрацоўнічалі са СМІпра нашы справы пісалі не толькі раённая, але абласныя і рэспубліканскія
газеты.

Што для Вас асабіста значыць БРСМ?

Гэта
адзін з яркіх, насычаных цікавымі падзеямі перыядаў у маёй біяграфіі. Заўсёды з задавальненнем яго ўспамінаю. Зараз райкам БРСМ значна памаладзеў, і жадаю, каб энергіі хапіла на многія гады і многія
вяршыні.

Алена Надзеявец, першы сакратар раённага камітэта
БРСМ.

Ні
дня без добрай справы”гэта пра юнакоў і дзяўчат, якія ўваходзяць ва
ўзначальваемую Вамі маладзёжную суполку
?

Менавіта!
Калі ўлічыць тое, што райарганізацыя налічвае 90 “пярвічак“, у якіх больш за 2.100 чалавек, то не здзіўляе, што кожны дзень адбываюцца якіянебудзь карысныя справы. Пачынаючы ад гульні на перапынку з малодшымі школьнікамі і завяршаючы маштабнымі акцыямі.

А без якіх людзей цяжка ўявіць асіповіцкі БРСМ?

— Усіх не пералічыш! Крыніцай ідэй валодае Яўгенія
Мацкевіч,
якая
была сакратаромпярвічкіў першай школе, зараз вучыцца ў Магілёве, але ніколі не адмаўляецца паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах. Сапраўдны актывіст Аляксандр Рачыцкі, які цяпер працуе на малочным камбінаце. Заўсёды ў першых радах настаўніца пачатковых класаў Анастасія Пінчук. Асаблівы дзякуй педагогамарганізатарам гімназіі і СШ 4 Ларысе Чысцяковай і Кацярыне Шалупенка, якія ў лічаныя хвіліны могуць мабілізаваць старшакласнікаў,
жывуць іх праблемамі.

Аб чым марыць першы сакратар раённага камітэта БРСМ?

Каб
моладзь, якая прыходзіць у арганізацыю, адчувала, што ў жыцці з’явілася штосьці важнае, адказнае, сапраўднае. Хацелася б узняць прэстыж арганізацыі да такога ўзроўню, каб кожны член БРСМ мог не проста расказваць аб ёй, але і адчуваць пры гэтым гонар. Каб кіраўніцтва прадпрыемстваў з разуменнем адносілася да маладзёжнай ініцыятывы…

Будзем імкнуцца да ажыццяўлення сваіх мар!

Последние новости

Общество

Заместитель председателя комитета по труду, занятости и социальной защите Могилёвского облисполкома проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичах

12 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В год 80-летия Великой Победы осиповчане вспоминают своих предков, защищавших Родину, многие из которых отдали за нее жизнь.

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Производитель работ ООО “Осиповичигазстрой” Николай Курьянович награжден Почетной грамотой Министерства энергетики Республики Беларусь

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков зодиака

12 июля 2025
Читать новость
Здравоохранение

Проект “Здоровые города и проселки”

11 июля 2025
Читать новость
Власть

“И нам ничего не будет страшно”. Лукашенко высказался про ИИ и призвал белорусов ценить то, что у них есть

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем