В Осиповичах с понедельника начали работу детские летние лагеря

Цікава і з карысцю
З панядзелка ва ўстановах адукацыі распачалі сваю работу дзіцячыя лагеры рознай накіраванасці: аздараўленчыя, працы і адпачынку, спартыўныя.
Напрыклад, каля 40 выхаванцаў з задавальненнем наведваюць аздараўленчы лагер цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, дзе рабятам прапануюцца цікавыя гульні і забавы. Хлопчыкі і дзяўчынкі стануць удзельнікамі тэатралізаваных прадстаўленняў, імправізаваных канцэртаў, конкурсаў і майстар-класаў.
Кіраўнікі гурткоў і студый з радасцю пазнаёмяць рабят з новымі тэхнікамі выяўленчай дзейнасці, правядуць квэсты, навучаць тайнам сяброўскіх узаемаадносін. Прычым большая частка мерапрыемстваў пройдзе на вуліцы.
І хоць сёлета рэжым аздараўленчых лагераў абмяжоўвае ў наведванні грамадскіх месцаў, але вопытныя педагогі і ў дадзеных умовах зробяць усё магчымае, каб школьнікі не сумавалі, праводзілі час цікава і з карысцю.