Наталья Турон ведет ветеринарно-санитарный контроль продуктов питания уже почти десять лет

Наведай базар, знойдзеш розны там тавар
У выхадныя дні летам на гарадскім рынку заўсёды даволі мнагалюдна. Асаблівым попытам у гэту пару карыстаюцца саджанцы, расада, насенне, удабрэнні і іншыя рэчы, неабходныя садаводам-агароднікам. А яшчэ адна група тавараў, ля якіх тоўпяцца чэргі пакупнікоў, — свежая агародніна. Людзі ахвотна набываюць агуркі, капусту, памідоры, радыс, зеляніну.
Назіраючы за тым як бойка ідзе гандаль, задаёмся пытаннем: а ці бяспечныя тыя ж бульба, клубніцы ды цыбуля, якія трапляюць на прылаўкі базару значна раней, чым з’явяцца на градах землякоў?
Аб гэтым пацікавіліся ў загадчыка лабараторыі ветэрынарна- санітарнай экспертызы Наталлі Турон.
— Усю садавіну і агародніну, а таксама дары лесу ўважліва аглядаем і адбіраем на праверку. Якасць прадукцыі ацэньваем па знешнім выглядзе, арганалептычных паказчыках, утрыманні нітратаў. Праводзім і радыяла-гічны кантроль.
Здараецца перавышэнне нітратаў, асабліва ў маладой бульбе, кабачках. Таму, перш чым набываць раннюю агародніну, асабліва для дзіцячага харчавання, пакупніку лепш зазірнуць у дакументы прадаўца, які пры запыце абавязаны іх прад’явіць.
Павышаным утрыманнем цэзію часам грашаць лясныя ягады і грыбы, нярэдка іх вязуць з за–бруджаных раёнаў Гомельшчыны. Таму, набываючы гэты тавар, трэба быць асабліва патрабавальным.
Некалькі дзясяткаў экспертыз праводзіць за выхадныя Наталля Браніславаўна. Правярае не толькі раслінную, але і мясамалочную прадукцыю. Але тут пытанні ўзнікаюць рэдка. Сыр, тварог ды смятану прапаноўваюць некалькі пастаянных гандляроў, якіх работнікі рынка добра ведаюць; мера адказнасці гаспадароў вялікая, таму ніякіх фальсіфікацый у гэтай групе тавараў не назіраецца. Мясная прадукцыя дастаўляецца са спецыяльных забойных пляцовак, там жа праводзіцца яе экспертыза, таму якасць адпавядае існуючым саннормам.
Дарэчы, ва ўмовах цяперашняй эпідсітуацыі ўсе прадаўцы харчовых тавараў на рынку па-вінны працаваць у медыцынскіх масках, пальчатках, галаўных уборах і фартухах. Кожнаму гандляру неабходна мець ёмістасць з дэзрастворам. А наведвальнікі могуць апрацаваць рукі каля прыбіральні, дзе таксама размешчаны антысептык.
У адрозненне ад некаторых іншых райцэнтраў, дзе рынкі апошнім часам закрылі, асіповіцкія гандлёвыя рады працягваюць работу. Іх можна наведваць, але не трэба забывацца на правілы паводзін у грамадскіх месцах, якія рэкамендуюцца санэпідслужбай.