Пять вопросов экологу

Пять вопросов экологу

Юлія Хвісевіч працуе галоўным спецыялістам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з 2016 года. Часу прайшло дастаткова, каб разабрацца ў няпростай справе, але не так многа, каб яна паспела пераўтварыцца ў замкнёнае кола “стандартных сітуацый”. Таму сёння глядзіць Юлія Аляксееўна ў наваколле шырока адкрытымі вачыма і заўважае ў ім многа для сябе цікавага.

  1. Чым адрозніваюцца ў адносінах да прыроды прафесійныя эколагі ад неабыякавых да стану навакольнага асяроддзя землякоў?

— Іншымі нагодамі для хвалявання. Супрацоўнікі экалагічнай інспекцыі бачаць стан наваколля рэгіёна ў цэлым і маюць магчымасць аналізаваць яго паказчыкі ў дынаміцы. А яшчэ яны ведаюць, наколькі магутныя сілы хавае ў сабе прырода. Канечне, тое не навіна, аднак калі асэнсоўваеш на ўласным вопыце, якую прагу да жыцця праяўляюць нават самыя дробныя экасістэмы, пачуцці зусім іншыя.

  1. Якім дасягненнем ганарыцеся?

— Няма такога. І лічу, што пры правільнай арганізацыі прыродаахоўнай дзейнасці персанальны працоўны гераізм не патрэбны. Экалагічнае заканадаўства ў нашай краіне даволі дасканалае, сферы кампетэнцый паміж зацікаўленымі структурамі размеркаваны дакладна. Таму ад кожнага работніка патрабуецца своечасовае і добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў. Вобразна кажучы, эколаг павінен не бегчы з рэкорднай хуткасцю, а ісці ў размераным тэмпе. Крок за крокам, дзень за днём — каб праз пэўны час азірнуцца і ўбачыць: стала лепш. Такі вось кумулятыўны эфект…

Што ж тычыцца агульнага кірунку гэтага руху, то ён за час маёй работы не змяніўся. Прыродаахоўная інспекцыя, як кантралюючы орган, усё больш арыентуецца на прафілактыку. Канечне, меры адміністрацыйнага прымушэння і крымінальнага пакарання застаюцца актуальнымі, але ўжываюцца яны сёння толькі ў адносінах да самых “упартых” парушальнікаў.

  1. Міністр прыродных рэсурсаў Андрэй Худык днямі адзначыў, што наспела патрэба ў выпрацоўцы адзіных крытэрыяў, па якіх можна было б скласці рэйтынг экалагічнага развіцця рэгіёнаў Беларусі. На якое месца ў падобным рэйтынгу можа прэтэндаваць наша малая радзіма?

— Паказчыкі, па якіх можна зрабіць узгаданае параўнанне, досыць разнастайныя і аб’ёмныя: яны ахопліваюць стан наваколля, дынаміку скарачэння антрапагеннага ціску, дзейнасць па развіцці экалагічнай культуры мясцовай супольнасці.

Рызыкну выказаць меркаванне, што зрабіць іх грунтоўны аналіз для Асіповіцкага раёна будзе вельмі няпроста. На фоне іншых рэгіёнаў Магілёўшчыны мы маем унікальнае спалучэнне магутнай прамысловасці, прыроднага патэнцыялу і, як здаецца, даволі спецыфічнага ўспрымання праблем мясцовага наваколля.

  1. Чым менавіта праяўляецца своеасаблівасць экалагічнай культуры землякоў?

— Абыякавымі адносінамі да дробных праблем, з якімі можна справіцца самастойна. Самы просты і адначасова найбольш красамоўны прыклад грамадскай пасіўнасці — вялікая колькасць смецця ў рэкрэацыйных зонах вакол горада і ў папулярных месцах адпачынку. Каб трымаць іх у больш-менш ахайным выглядзе, даводзіцца праводзіць рэгулярныя суботнікі, уносіць адпаведныя планы ў мэтавыя мерапрыемствы накшталт Дня лесу.

 Але ж калі цябе непакоіць стан прыроды, можна не чакаць вонкавага    штуршка. Бачыш пустыя ўпакоўкі-бутэлькі — складзі іх у пакет і данясі да бліжэйшай кантэйнернай пляцоўкі. Яны ж ёсць літаральна ля кожнага шматпавярховага дома, так што вялікага часу для маленькай перамогі над смеццем не спатрэбіцца. Сярод землякоў няшмат тых, хто здольны па ўласнай ініцыятыве здзяйсняць карысныя для мясцовай экалогіі ўчынкі. На жаль…

  1. Ці падабаецца адпачываць на ўлонні прыроды? І, калі не сакрэт, дзе менавіта?

— Перавага работы ў інспекцыі прыродных рэсурсаў — магчымасць досыць грунтоўна пазнаёміцца з самымі рознымі мясцінамі Асіповіччыны. Прыгожых і разнастайных сярод іх шмат, так што няма праблемы выбраць пад настрой, кампанію, пару года, наяўнасць вольнага часу. Калі ўзяць усё па максімуме, то гэта будзе дарога па ўзбярэжжы Свіслачы паміж вёскамі Усціж і Слабада і наваколле вёскі Краснае.

Хто не быў там — вельмі раю. Толькі ўмова: смецце не кідаць…

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем