Благоустройство в Осиповичах

Благоустройство в Осиповичах

Будуюць усё!

У гісторыі развіцця Асіповічаў бягучы год абавязкова зойме асаблівае месца, таму што ён “заточаны” пад важную канчатковую мэту. Нагадаем, што гэтай восенню плануецца правядзенне абласных “Дажынак”, а таму наш горад атрымаў карт-бланш на ажыццяўленне амбіцыёзнай праграмы па падцягванні да стандартаў ХХІ стагоддзя.

Наколькі паспяхова ідзе рэалізацыя задуманага? Чэрвень — гэта ўжо палова з адведзеных на “супербудоўлю” месяцаў, так што пытанне своечасовае.

Адзначым адразу — без карэкцыі не абышлося. З-за скарачэння фінансавання з абласнога бюджэту адкладзена на будучыню будаўніцтва новай аўтастанцыі, а сёлетняя праграма рамонту вуліц “палягчэла” з 2,8 мільёна рублёў да 1 мільёна. Шкада, але ад рэалій часу не схаваешся: у перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі і звязаных з ёй эканамічных складанасцей пераразмеркаванне бюджэтных сродкаў — справа непазбежная.

У астатнім жа намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ганчароў справамі задаволены. Па яго словах, ва ўсіх кірунках работы ідуць у адпаведнасці з устаноўленымі графікамі.

Жыллё

На гэты год запланавана пабудаваць тры шматкватэрныя дамы ў мікрараёне вуліцы Чарняхоўскага. Адзін 108-кватэрны будзе здадзены ў чэрвені. Другі такі ж зараз на этапе “нулявога цыкла”. На трэцім — ён меншы, на 72 кватэры — толькі рыхтуецца будпляцоўка. Але завершаны яны будуць амаль адначасова, у снежні.

Паралельна ідзе рамонт жылфонду. Капітальна аднаўляецца 20 шматпавярховак — гэта значна болей звычайнага. Ну а касметычны рамонт увогуле штосьці ўнікальнае, бо яго мэта — стварыць нашаму гораду выразны “твар”. Такой задачы раней не ставілася, і вынік чакаецца са зразумелым хваляваннем.

Вулічная інфраструктура

Тут многа ўсяго робіцца, таму абмяжуемся найбольш знакавымі аб’ектамі.

“Першая ластаўка” — рэканструкцыя Алеі Герояў — прыемна здзівіла хуткасцю выканання і прадуманай стылістыкай атрыманага выніку. Планка зададзена высокая, а месцаў грамадскага карыстання з блізкім статусам як мінімум яшчэ тры.

Сённяшні прыярытэт — сажалка ў гарадскім парку. Як яна будзе выглядаць, у цэлым ужо можна здагадацца, хаця работы тут яшчэ шмат. Нягледзячы на невялікія памеры, аб’ект няпросты. Напрыклад, у ім прадугледжана сістэма, якая будзе падтрымліваць памер акваторыі ў эстэтычна-прымальных межах незалежна ад вільготнасці надвор’я. Што слушна: галоўны вадаём горада павінен быць паўнаводным і без “дзікай” прыбярэжнай расліннасці.

Завяршэнне рамонту асфальтавага пакрыцця вуліцы Сумчанкі і рэканструкцыя плошчы Леніна пачнуцца ў ліпені, пасля правядзення тэндара.

Арыенціровачна месяцам пазней пачнецца рамонт праезду Чарняхоўскага — прынцыпова важнай для гэтага мікрараёна транспартнай артэрыі. Праект зараз праходзіць экспертызу, а ўсе далейшыя дзеянні “завязаны” на тэрмін завяршэння гэтай працяглай працэдуры.

Зроблена кім?

Дарэчы, пра тэндары, ці канкрэтней — іх удзельнікаў. Зараз у праграме будаўніцтва і добраўпарадкавання горада задзейнічана 10 арганізацый, у тым ліку тры прыватныя фірмы. Канкурэнцыя за падрады жорсткая: запытаў на ўдзел у кожным тэндары паступае да 16, рэальных прапаноў — у сярэднім па 5, а ў тэндары на правядзенне рамонту будынка цэнтра творчасці “біліся” ажно 8 прэтэндэнтаў.

Пры такой канкурэнцыі заказчык — Упраўленне капітальнага будаўніцтва — можа выбіраць найбольш выгадныя варыянты не толькі па цане, але і па іншых паказчыках, сярод якіх важкае месца займае дзелавая рэпутацыя прэтэндэнта.

Апошняя сёння мае вялікае значэнне. Асіпаўчане шчыра спадзяюцца, што зробленае сёлета не страціць свайго функцыяналу і вонкавага выгляду максімальна доўга. Такія надзеі павінны спраўдзіцца і, як сведчаць ужо дасягнутыя вынікі, памылак у выбары падрадных арганізацый не дапускаецца.

Последние новости

Общество

Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость