Дарога з Асіповічаў на Маладзечна

Канец жніўня для беларускіх эколагаў — асаблівы
час. Ужо дзесяцігоддзе як у айчынным прыродаахоўным календары з’явілася паняцце
Рэспубліканскага экалагічнага форуму — своеасаблівага сінтэзу спаборніцтваў у
распрацоўцы і ўкараненні прыродазберагаючых інавацый з мэтанакіраванай работай
па выхаванні ў грамадстве “зялёнага” светапогляду. Апафеозам кожнага экафоруму
з’яўляецца яго фінал — свята, на якім падводзяцца вынікі па кожным з накірункаў
прыродаахоўнай дзейнасці. За ўвесь перыяд існавання экафорумнага руху гэтыя
ўрачыстасці ладзіліся ў Оршы, Горках, Полацку, Браславе, Мядзелі, Рэчыцы,
Белавежскай пушчы, Гродне, Брэсце. Юбілейны — дзясяты — фінал прайшоў 24-26
жніўня ў Маладзечне.

Асіповіцкі раён там прадстаўлялі галоўны
спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Валянціна Волкава і наш карэспандэнт Дзмітрый Саўрыцкі, які сёння дзеліцца з
чытачамі думкамі аб убачаным ды пачутым.

 

Як справы, Беразіно?

— Для нас з Валянцінай Міхайлаўнай удзел у
экафоруме пачаўся з паездкі ў горад Беразіно. Менавіта там мы павінны былі
далучыцца да дэлегацыі Магілёўскай вобласці, якая рушыла ў Маладзечна на
аўтобусе. Шчыра кажучы, даўно хацелася бліжэй пазнаё-міцца з гэтым горадам, але
час для экскурсіі выдаўся не лепшым. Праз Беразіно праходзіць шаша
Мінск-Магілёў, на якой зараз вядзецца рэканструкцыя. Прынамсі, шаша падзяляе
горад на дзве прыблізна роўныя часткі — чым не аналогія з Асіповічамі, што
ляжаць паабапал чыгункі?

Адзін з галоўных аб’ектаў гэтай рэканструкцыі —
мост праз раку Бярэзіна, таксама знаходзіцца ў межах горада. На перыяд
правядзення мантажных работ яго прапускная здольнасць сур’ёзна абмежаваная, так
што дарожныя заторы і павышаная аварыйнасць для бярэзінцаў — справа звычайная.
Да таго ж, праз райцэнтр хутка пройдзе адзін з VIP-маршрутаў на сёлетнія
рэспубліканскія “Дажынкі”, таму ў горадзе вядзецца сапраўдная “бітва” за
добраўпарадкаванне.

Работы яшчэ ў самым разгары, але маштабы
надыходзячай прыгажосці ўявіць ужо можна. Асабліва радуе вока дыхтоўны будынак
аўтастанцыі (у параўнанні з якім наша — не болей, як нягеглы хляўчук) і,
натуральна, цэнтральная плошча. Бачна, што аб давядзенні яе вонкавага выгляду
да сучасных стандартаў ландшафтнага дызайну паклапаціліся людзі з добрым
густам.

Цікавым было і наведванне Бярэзінскага
сырзавода. Гэта адносна невялікае, але сучаснае прадпрыемства, нядаўна асвоіла
выпуск важнай з экалагічнага пункту гледжання прадукцыі: сухой сыроваткі.
Колішні адыход сыраробнай вытворчасці (між іншым, вельмі шкодны для
навакольнага асяроддзя!) пераўтварыўся ў запатрабаваны тавар, продаж якога мае
ўражваючую рэнтабельнасць — амаль 50%! Ужываецца сухая сыроватка ў
хлебапякарнай, кандытарскай і фармацэўтычнай прамысловасці, уваходзіць у склад
замяняльнікаў натуральнага малака, так што попыт на яе наўрад ці калі
зменшыцца. У рознічны гандаль гэты прадукт не паступае, а шкада: смак у сухой
сыроваткі вельмі прыемны: штосьці сярэдняе паміж ёгуртам і вяршковым марожаным.
Пры мінімальнай каларыйнасці — таксама вялікі плюс.

Што ж тычыцца іншых вырабаў сырзавода, то іх
дэгустацыя пакінула неадназначнае пачуццё. Сыры, якіх было прадстаўлена 3 ці 4
гатункі, нядрэнныя, а вось кефір асіповіцкаму саступае і смакам, і пахам, і
кансістэнцыяй.

Пра падабенства, розніцу і крэатыўны падыход

— Праграмай форуму прадугледжвалася знаёмства
магілёўскай дэлегацыі з шэрагам аб’ектаў на Бярэзіншчыне. Пакуль аўтобус рушыў
да іх, удалося паразмаўляць з начальнікам мясцовай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімірам Шаўровым. Як высветлілася, у нашых
раёнаў, нягледзячы на розныя памеры (наш удвая большы па колькасці
насельніцтва), і несупастаўны (зноў жа — у нашу карысць) эканамічны патэнцыял,
хапае аднолькава балючых праблем прыродакарыстання. Сярод іх аптымізацыя сеткі
міні-палігонаў (і навошта іх у свой час пабудавалі столькі?), адсутнасць
станцыі абезжалезьвання пітной вады, наяўнасць састарэлых і малаэфектыўных
ачышчальных збудаванняў.

…Першым прыпынкам стаў комплекс “Вязычын”
(здымак зверху). Што скажаш, гэтая зона экаадпачынку аналагаў у нашым раёне не
мае. Зразумела, у нас ёсць дамы паляўнічых, аграсядзібы, мясціны, дзе
арганізаваны ўмовы для палявання і рыбалоўства, але ўсё гэта не са-брана ў
адным месцы і не мае незабыўнага каларыту!

Бярэзінцам тое ўдалося: прыгожае возера, на
выспах і паўвыспах якога размешчаны лазня, лодачная станцыя і нейкія іншыя
сэрвісныя службы, стылізаваныя пад сярэдневякоўе масткі, і “абарончая сцяна” —
брама сядзібы, унутры якой некалькі міні-атэляў і ўсё, што трэба для
паўнацэннага рэлаксу на ўлонні прыроды. Нават цір, дзе паляўні-чыя могуць
удасканальваць сваё майстэрства, і заапарк, бясспрэчнай зоркай якога “ззяе”
вялікая мядзве-дзіца. Яна зусім ручная — з маленства жыве сярод людзей, — таму
падыходзіць да яе дазваляецца даволі блізка. Асабіста мяне ўразілі яе вочы:
мудрыя і зусім чалавечыя.

Потым быў прыпынак ў вёсцы Багушэвічы, дакладней
— знаёмства з аб’ектам “Багушэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы
сад-сярэдняя школа”. Яго адметная рыса — пераўтварэнне звычайнай навучальнай
установы ў эколага-эстэтычны цэнтр на сяле.

Вось тут, землякі, мне стала сумна і крыўдна.
Канцэпцыя стварэння такога цэнтра была распрацавана ў вёсцы Свіслач
даўным-даўно (“Шлях да адраджэння — праз экалагічную эстэтыку” — “АК” № 39 ад
24.05.2003 г.), толькі да этапу практычнай рэалізацыі справа так і не дайшла.
Дык вось тое, што “не пайшло” ў Асіповічах, бярэзінцы давялі да розуму і
пераўтварылі ў магутны брэнд, які “засвяціўся” на ўсю рэспубліку, а на сёлетнім
экафоруме быў прызнаны адным з найбольш удалых і арыгінальных праектаў у галіне
экалагічнага выхавання моладзі.

Карацей, глядзім і зай-здросцім. А можа робім
вы-сновы на будучыню?

Форум — гэта…

— Маладзечна сустрэла больш за 500 удзельнікаў і
гасцей “зялёнага” злёту настолькі дрэнным надвор’ем, што ў ход святочных
мерапрыемстваў давялося ўносіць пэўныя карэктывы. Аднак галоўныя этапы свята
засталіся нязменнымі: шэсце дэлегацый па вуліцах горада, урачыстая цырымонія
адкрыцця фіналу Х Рэспубліканскага экафоруму, адкрыццё памятнага знака ў гонар
гэтай па-дзеі, авіяшоу, выступленні прафесійных і самадзейных артыстаў, мноства
кірмашоў, майстар-класаў, тэматычных выстаў. Прынамсі, на адной з іх — у
экспазіцыі “Бібліятэкі Магілёўшчыны ў сістэме экалагічнай адукацыі
насельніцтва” раздзел “Лепшыя метадычныя распрацоўкі, якія дапамагаюць у рабоце
бібліятэк” ад-крываўся інтэлектуальнай маёмасцю Асіповіцкай ЦБС — падборкай
матэрыялаў з рамантычнай назвай “Лесов таинственная сень”.

Святочную мітусню “блаславіў” міністр прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко. У сваёй прамове на
цырымоніі ад-крыцця галоўны эколаг краіны адзначыў, что галоўнымі накірункамі
прыродаахоўнай работы на перыяд да 2025 года з’яўляюцца змяншэнне шкоднага
ўплыву на навакольнае асяроддзе, захаванне і ўзнаўленне прыродных комплексаў,
наладжванне дзейснай сістэмы абарачэння адыходаў. Мэтанакіраванасць і
паспяховасць дзеянняў беларускіх эколагаў дапаможа не толькі забяспечыць
экалагічную бяспеку нашай краіны, але і паспрыяе вырашэнню шэрагу праблем
глабальнай экалогіі.

“Надышоў час дзейнічаць адкрыта і энергічна,
прыняць на сябе адказнасць за ўласныя учынкі і зрабіць усё, каб наша зямля
заўсёды заставалася такой жа прыгожай!” — з гэтым заклікам Уладзімі-ра Цалко да
кансалідацыі намаганняў усіх, хто неабыякава ставіцца да стану роднай прыроды,
цяжка не пагадзіц-ца.

…Абавязковай і, бадай, найбольш важнай,
часткай экалагічнага фэсту з’яўляецца знаёмства з найбольш эфектыўнымі
тэхналогіямі рэсурсакарыстання.

Цікавы прыклад безадыходнай вытворчасці
прадэманстравала прадпрыемства СП “Мінскі мэблевы цэнтр” ТАА. Асноўны адыход
дрэваапрацоўкі — пілавінне — тут ужываюць у якасці паліва для кацельнай, якая
аснашчана спецыяльным абсталяваннем, істотна павышаючым эфектыўнасць
цеплааддачы. У выніку ММЦ цалкам забяспечвае сябе цяплом ды гарачай вадой і
нават прадае частку “лішкаў” суседнім прадпрыемствам. Прычым па цане намнога
меншай, чым атрымліваемая з гарадскіх цеплавых сетак.

Ну а калі пілавіння болей, чым трэба для
кацельні, — яно пераўтвараецца ў пелеты, якія маюць добры попыт на знешнім
рынку.

…Нечакана наблізіўся вечар, а з ім — цырымонія
за-крыцця форуму, падчас якой адбываецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў
экалагічных накірункаў. Па традыцыі іх сем: на максімальнае здабыванне
другасных рэсурсаў з камунальных адыходаў; на лепшае сеткавае
гідраметэаралагічнае падраздзяленне; на лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне
месцаў масавага адпачынку ў межах вадаахоўных зон водных аб’ектаў; на лепшую
публікацыю экалагічнага зместу; фотаконкурс “Гэта твая зямля”; на лепшую
аўтатранспартную арганізацыю ў рабоце па змяншэнні за-бруджвання паветра; на
лепшую кампазіцыю па азеляненні і добраўпарадкаванні.

У апошнім конкурсе пачэсную ўзнагароду атрымала
ААТ “Бабушкина крынка”, структурным падраздзяленнем якой у хуткім часе стане
“Асіповіцкі малочны камбінат”.

 

Последние новости

Здравоохранение

Проект “Здоровые города и проселки”

11 июля 2025
Читать новость
Власть

“И нам ничего не будет страшно”. Лукашенко высказался про ИИ и призвал белорусов ценить то, что у них есть

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Вода из колодца: пить или не пить

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Заместитель председателя Осиповичского райисполкома проведет прямую линию

11 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском гарнизоне начал работать воспитательно-оздоровительный военно-патриотический круглосуточный лагерь “Юность”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Заместитель председателя Могилевского облисполкома проведет прямую линию

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем