Рыфы яблычнага мора

На адным з фестываляў анімацыйнага кіно галоўны
прыз атрымаў кароткі мультфільм такога вось зместу: два намаляваныя чалавечкі
па чарзе разглядваюць нейкі прадмет. “Круг”, — кажа адзін.
“Квадрат”, — не згаджаецца другі. Слова за слова, пачынаецца бойка,
падчас якой прадмет падае. “Цыліндр”, — ашаломлена кажуць абодва.

Iранічны сюжэт неяк сам сабой узгадаўся падчас
знаёмства з ходам нарыхтовак яблыкаў. Ёсць у ім свой “цыліндр”, у якім “круг” —
вялізны ўраджай садавіны, а “квадрат” — шматлікія праблемы, што суправа-джаюць
работу знешне немудрагелістага гандлёвага ланцужка: набыццё яблыкаў у
насель-ніцтва, іх часовае захаванне і продаж аптовых партый спажыўцам:
кансервавым і вінаробчым заводам.

Есць і нагода для агульнага нервовага
напружання. Па папярэдніх разліках, сёлета за здадзеныя яблыкі насельніцтва
раёна атрымае каля 1 мільярда рублёў. Зразумела, кожны зямляк, што мае такую
магчымасць, жадае хутчэй атрымаць сваю долю ад літаральна ўпаўшай з неба кучы
грошай… Тым болей, што райста плаціць за кожны прыняты кілаграм яблыкаў
адразу і наяўнымі. А вось аптовыя пакупнікі звычайна разлічваюцца са
спажыўтаварыствам за сотні тон пастаўленай ежавай сыравіны праз складаную і
непразрыстую сістэму ўзаемаразлікаў. Грошы па ёй рухаюцца настолькі марудна,
што даведацца аб фінансавых выніках яблыканарыхтоўчай кампаніі кааператары
могуць толькі пасля яе заканчэння. Трэба яшчэ дадаць, што сродкі на закуп
яблыкаў насамрэч з неба не падаюць, райста вымушана фінансаваць закуп яблыкаў,
скарачаючы аб’ём абарачальных сродкаў і аўтаматычна губляючы пэўную долю выгады
ад іншых відаў дзейнасці. Асабліва моцна гэта адчувае кааператыўны гандаль,
якому даводзіцца супрацьстаяць ціску з боку вельмі дынамічных апанентаў —
гіпермаркета “Еўраопт” і гандлёвай сеткі “Дабраном”.

I яшчэ. Нават пры самым удалым раскладзе,
асаблівага прыбытку ад куплі-продажу яблыкаў ніколі не бывае. Лепшы доказ таму
— адсутнасць канкурэнцыі з боку прыватных нарыхтоўшчыкаў: калі справа тычыцца
закупу гарантавана выгадных чарніц — ад апошніх няма адбою.

Аднак у райста асаблівага выбару няма — гэта
адзіная ў краіне гандлёва-закупачная арганізацыя, абавязаная ў сваёй дзейнасці
арыентавацца не толькі на атрыманне максімальнага прыбытку, але і на выкананне
сацыяльных гарантый дзяржавы перад сваімі грамадзянамі. Напэўна, знаходзіць
баланс у спалучэнні свайго і агульнага інтарэсаў Асіповіцкае райста магло б і больш
удала, але не будзем рабіць нейкіх абагульненняў. Проста паназіраем, што ўяўляе
сабой нарыхтоўка яблыкаў з пункту гледжання лагістыкі — арганізацыі
рацыянальнага перасоўвання тавара ад пастаўшчыка да спажыўца.

Спачатку што-кольвечы лічбаў.

Па стане на 27 жніўня спажыўтаварыства
назапасіла каля 800 т і адгрузіла спажыўцам 768 т садавіны. Сёлетні план (750
т) ужо перавыкананы, аднак пік яблычнага паспявання яшчэ не надышоў, і хутчэй
за ўсё сукупны аб’ём нарыхтовак лёгка пераадолее планку ў 1200 т. У параўнанні
з 2011 годам, калі было нарыхтавана ўсяго 245 т, тэмпы росту выбуховыя!

Нарыхтоўка вядзецца ў аўральным тэмпе:
задзейнічаны ўсе магазіны, працуюць 4 нарыхтоўшчыкі. Каб крыху зменшыць памер
выводзімых з абарачэння фінансаў, здатчыкам прапануецца свайго роду бартар: за
здадзеныя яблыкі можна адразу атрымаць прадукты харчавання, прамысловыя тавары,
прадметы, неабходныя для падрыхтоўкі дзяцей да школы.

Аднак падтрыманне рытмічнай работы закупачнага
“канвеера” — тая яшчэ задача. Праблемы пачынаюцца ўжо з нізавога ўзроўню: у
штаце вясковых магазінаў не прадугледжана пасада грузчыка, і здадзеныя мяхі
яблыкаў даводзіцца перацягваць у месца часовага захавання прадаўшчыцам.
Звычайная справа, калі ў дзень сукупная вага такога грузу перавышае 5 тон. Гэта
прыблізна тое самае, як уручную разгрузіць поўны самазвал. Але фразу “Я
дашчэнту стамілася і больш не магу!” здатчыкам лепш не казаць. Яны выдатна
ведаюць, што райста павінна прымаць яблыкі і нярэдка дастаткова агрэсіўна
дабіваюцца сваіх праў.

Да таго ж падчас прыёму яблыкаў магазін звычайна
прыпыняе гандаль: прадавец жа не можа разарвацца. Такія перапынкі прымушаюць
пакупнікоў пры першай магчымасці звяртацца да паслуг канкурэнтаў — а гэта не
толькі недаатрыманы прыбытак канкрэтнай крамы, але і балючы ўдар па іміджы
райста ў цэлым.

Для арганізацыі, чые гандлёвыя аб’екты раскіданы
па ўсім раёне, вельмі важна як можна больш рацыянальна разлічваць маршруты і
графікі перасоўвання машын забеспячэння. Аднак, калі крамы захлынаюцца ад
здадзеных яблыкаў, на эканамічнасць перавозак даводзіцца заплюшчваць вочы.
Атрымліваецца такі вось парадокс: чым большы ўраджай пладоў трэба вывозіць, тым
большы “халасты” кіламетраж накручваюць колы райспажыўсаюзаўскага
аўта-транспарту. Арыфметыка тут простая: каб тэрмінова забраць яблыкі, машына
“туды” ідзе пустая.

Здаецца, гэтых пры-кладаў дастаткова, каб стала
зразумелым: так працаваць нельга — трэба штосьці мяняць. Даваць нейкія парады
райста аўтар не мае дастатковай кампетэнцыі, а вось наконт здатчыкаў адна думка
ў галаву прыйшла.

Алгарытм рашэння задачы можа быць прыблізна
такім: жыхары канкрэтнай вёскі дамаўляюцца паміж сабой і арганізоўваюць папярэдні
збор яблыкаў не ў краме, а ў двары выбранага з аднасяльчан грамадскага
нарыхтоў-шчыка, магчыма — сель-скага старасты, альбо іншага прадстаўніка
мясцовага самакіравання. Як толькі назбіраецца папярэдне абумоўленая са
спажыўтаварыствам вага, туды ў бліжэйшы час бу-дзе накіравана машына. Магчыма,
нават з камандай грузчыкаў.

Жыццяздольнасць і ўзаемную выгаднасць такой
схемы супрацоўніцтва спецыялісты райста па-цвердзілі. Але аб здольнас-цях нашых
вяскоўцаў самаарганізавацца і зрабіць штосьці разам без ціску “зверху”
выказаліся вельмі скептычна. Цікава, чаму?

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем