Вёска, якой можна пазайздросціць

Самы вялікі аграгарадок на Асіповіччыне, дзе
пражывае каля 1100 чалавек, у многіх выпадаках можна ахарактарызаваць словам
“зручна”. У месцазнаходжанне свой плён уносіць аўтамагістраль Мінск-Гомель, што
пралягае непадалёку. Плюс, можна дадаць наяўнасць сваёй рэчкі і, адпаведна,
маляўнічых пейзажаў. Што тычыцца сельскай гаспадаркі, то землі тут таксама адны
з лепшых у раёне. Ну і ў самой вёсцы ёсць многае, што робіць жыццё мясцовых
жыхароў зручным: сельскі Савет, Дом культуры, аддзяленне сувязі, пральня і г.д.

Вы здагадаліся ўжо, што размова ідзе пра Лапічы?
Важнымі прадпрыемствамі, вакол якіх і віруе жыццё гэтага аграгарадка, —
Асіповіцкае упраўленне магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” і СВК
“Калгас “Лапічы”. Так, дзякуючы сельгаскааператыву, толькі ў саміх Лапічах за
апошнія дзесяцігоддзі пабудавана 44 аднакватэрныя дамы і 11 — двухкватэрных.

Наогул для таго, каб мець права звацца
аграгарадком, тут зроблена шмат чаго: пакладзены новы асфальт на вуліцах
Акцябрскай і Калгаснай, тратуары, адрамантаваны будынкі сельсавета, школы і
клуба, адбылася рэканструкцыя ўчастковай бальніцы і амбулаторыі і многае іншае,
прыемнае і карыснае для сельскіх жыхароў. Работы па добраўпарадкаванні
працягваюцца, будуць весціся далей: каб падтрымліваць належны выгляд
аграгарадка, трэба пастаянна прыкладваць намаганні.

Пра маладых людзей, якія родам з Асіповіччыны і
засталіся адданымі сваёй малой радзіме, пісаць заўсёды прыемна. Сённяшнія героі
— сем’і Раеўскіх і Жук — менавіта да такіх і адносяцца.

Юлія Раеўская з Пагарэлага, Аляксандр — з
Жорнаўкі. Атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі ў адной школе — Жорнаўскай.
Дарэчы, менавіта тут, на навагодняй вечарыне-2001, і пачалося іх сяброўства,
якое перарасло з цягам часу ў каханне, а потым стала і асновай для стварэння
сям’і.

Спачатку яны жылі ў Жлобінскім раёне — туды па
накіраванні пасля завяршэння вучобы ва ўніверсітэце накіравалі мужа. У вёсцы
Бабоўка маладой сям’і падабалася, аднак не задавальнялі жыллёвыя ўмовы. Сям’я
вырашыла пашукаць лепшай долі ў сваім краі. І — не памылілася! Аляксандр
уладкаваўся інжынерам на УМГ, Юлія — сацыяльным работнікам, а потым —
спецыя-лістам у сельскі Савет. Зараз яна атрымлівае вышэйшую адукацыю, праз год
будзе дыпламаваным эканамістам. Спачатку “здымалі” кватэру, а ў 2008 го-дзе
ўзялі крэдыт і набылі свой дом. Маладой сям’і крэдыт быў выдзелены на льготных
умовах, плаціць яго трэба на працягу 15 гадоў.

Цяпер Раеўскія думаюць аб тым, як зрабіць для
набытага дома прыбудову. Нямала клопатаў ёсць і па ўпарадкаванні прысядзібнага
ўчастка. Ён, дарэчы, новым уладальнікам вельмі падабаецца: зямлі хапае, ёсць
дзе паставіць розныя падсобныя пабудовы, зусім побач, у некалькіх дзясяткаў
метраў, працякае рэчка. З такім гаспадаром, як Аляксандр, Юлія не баіцца вясковых
клопатаў: муж многае ўмее рабіць сам. Ды і сынку Уласу на сядзібе раздолле:
клумбы, лужок, у спякоту можна паставіць басейн. Пра малога мама расказвае, што
ён — натура творчая, любіць фантазіраваць, маляваць. Магчыма, таму Юля крыху
зайздросціць магчымасцям, якія ёсць у хлопчыкаў і дзяўчынак у горадзе. Праблем
няма, калі сыны-дачушкі наведваюць сад або школу — тут у плане рознабаковага
развіцця робіцца шмат. Але хацелася б, каб і ўлетку ў дзяцей-дашкольнікаў была
магчымасць з карысцю праводзіць час пад прыглядам дарослых. Якім чынам?
Напрыклад, арганізаваць гурткі пры Доме культуры, куды на пэўны час маглі б
бацькі адпраўляць сваіх гарэз. Хоць на пару гадзін можна было б быць спакойным
за малых, і сэрца кожны раз трывожна не ўздрыгвала б, калі па дарозе праязджае
вялікая машына: маўляў, дзе там мой сынок, ці не выскачыў на дарогу? Не
застаецца ў Лапічах без увагі і такі запатрабаваны аб’ект, як стадыён. Праўда,
і тут пажадана мець больш розных прыстасаванняў менавіта для дзяцей.

Калі Раеўскія не вы-ключаюць, што перамена месца
жыхарства ў іх жыцці ўсё ж магчыма, то сям’я Жук упэўнена: Лапічы — назаўсёды.
Людміла і Віталій жывуць у гэтым населеным пункце з нараджэння. Магчыма,
менавіта таму ім характэрны неабыякавыя адносіны да таго, што адбываецца
навокал, грамадская работа — справа звычайная. Мабыць, гэта і ёсць адна з
прычын, што Людміла з 2009 года ўзначальвае ў калгасе “Лапічы” прафсаюзную
арганізацыю. Да яе звяртаюцца з многімі пытаннямі працаўнікі гаспадаркі. Дзе
якія калгасныя мерапрыемствы, без прафсаюзнага лідара ніколі не абыходзіцца.
Быць запатрабаваным — пачуццё для нашай гераіні важнае. Дарэчы, выпадак з
Людмілай якраз той, калі вырашальную ролю ў выбары прафесіі мелі бацькі.
Паслухаўшы іх парады, выпускніца Лапіцкай школы абрала для вучобы
сельгасакадэмію. І цяпер ніколькі не шкадуе, што выбрала менавіта гэты шлях. Ды
і сынок Ванька даўно ўпадабаў калгасную работу: для яго паход на мехдвор —
найцікавейшая справа. А калі яшчэ атрымліваецца пабываць у кабіне трактара ці
камбайна, то і наогул дзіцячаму захапленню няма мяжы.

Сям’я Жук жыве ў новым доме, выдзеленым
сельгаспрадпрыемствам. Ён — адзін з апошніх, які быў пабудаваны ў Лапічах,
здадзены ў 2010 годзе. Тры ўтульныя пакоі, кухня, веранда, санвузел, уласная
“кацельня”. Ёсць магчымасць трымаць падсобную гаспадарку: на ўчастку ў 15 сотак
стаіць вялікая пабудова для жывёлы. На жаль, не ўсе сядзібы будаваліся з такімі
хлявамі. Пад агарод Жукі адвялі пакуль сотак 5, астатняе — газоны.

 Што
тычыцца таты, то ён газавік у трэцім пакаленні. Таму і многае ў жыцці сям’і
звязана з гэтым прадпрыемствам. У прынцыпе, як і ў іншых мясцовых жыхароў.
Наогул, УМГ для Лапіч — стваральнік мясцовай інфраструктуры і дабрабыту.
Заглянем хаця б у гандлёвы цэнтр, які заўсёды славіўся разнастайнасцю
прапануемых пакупніку тавараў. У гэтым жа будынку знаходзіцца аддзяленне АСБ
“Беларусбанк”, аптэка, пункт бытавога абслугоў-вання, фізкультурна-аздараўленчы
комплекс. На апошнім варта спыніцца падрабязней. Тут абсталяваны, можна сказаць
шыкоўна, дзве трэнажорныя залы, памяшканне для гульні ў тэніс, більярдная.
Праводзяцца заняткі як з дарослымі, так і з дзецьмі, ладзяцца спартыўныя
спаборніцтвы. У суботу і нядзелю прадпрыемства выдзяляе аўтобус для паездкі ў асіповіцкі
басейн, і транспарт амаль заўсёды поўны. Найбольшай жа папулярнасцю такія
“водныя туры” карыстаюцца ў асенне-зімовы сезон, калі ў жыхароў аграгарадка
з’яўляецца больш вольнага часу. Не дзіўна, што Віталій — у ліку спартсменаў,
рэгулярна абараняе гонар газавікоў на розных спаборніцтвах.

Сёлета і Улас Раеўскі, і Ваня Жук ідуць у першы
клас Лапіцкай школы. Ужо даўно набыты новенькая форма і ўсе неабходныя прылады
для асваення краіны ведаў. Дарэчы, у гэтым годзе ўпершыню парог школы
пераступяць 37 хлопчыкаў і дзяўчынак. Такой колькасці першакласнікаў не было на
працягу апошніх 8 гадоў — праграма адраджэння і развіцця вёскі дае свае вынікі!
Ваню 1 верасня на ганку школы будзе сустракаць тая ж настаўніца, якая некалі
вучыла і яго тату. Ларыса Антонаўна — чалавек шчыры, дасведчаны і… правераны!
Карані, што тут яшчэ скажаш…

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Здравоохранение

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Чем грозит находка чужого охотничьего ружья на приусадебном участке? Отвечает участковый инспектор милиции

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июля для всех знаков зодиака

10 июля 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

9 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие «Родительский контроль!»

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем