Коротко о разном. Осиповичи

Беларуская чыгунка запусціла новы, самы працяглы, маршрут (амаль у 900 кіламетраў) — ад Брэста да Полацка. У нашай вобласці цягнік спыняецца ў Шклове, Магілёве і Быхаве.
Паводле інфармацыі мясцовага доследнага лясгаса, прадпрыемства актыўна займаецца рэалізацыяй драўніны на пні за плату на падставе ляснога ордара, які выпісваецца лясніцтвамі па пісьмовай заяве грамадзян. Затым жыхары нарыхтоўваюць драўніну самастойна на адведзеных у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі ўчастках. Кошт за кубаметр складае ад 9 да 15 кап. У мінулым годзе землякі, скарыс-таўшыся такой паслугай, выпісалі каля 15 тысяч кубоў.
Жывёлаводы нашага раёна ў рэспубліканскім рэйтынгу па асноўных паказчыках за першы квартал, згодна з матэрыяламі Мінсельгасхарчу, займаюць 69 радок. Сярод іншых раёнаў Магілёўшчыны размясціліся на шостым месцы пасля Кіраўскага, Шклоўскага, Магілёўскага, Клічаўскага і Горацкага.
Народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі” (кіраўнік Ала Пінчук) заваяваў Дыплом лаўрэата 1-й ступені ў міжнародным анлайн-конкурсе “Шоу талентаў”. Калектыў выступіў у намінацыі “народны вакал” і прадставіў на суд журы беларускую народную песню “Павачка ходзіць”.
Пераможцамі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы “Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем” у намінацыі “Музейная афіша” сталі вучні з Дараганава Анастасія Дубінчык і Ілля Кузьмінчук (Дыплом 2-й ступені, кіраўнік Валянціна Аўдзейчык), Лапіч — Ганна Марозава (“бронза”, Юрый Сцяпанаў); “Музейны адукацыйны праект” — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2 Наталля Шчарбачэня (“золата”).
