Таццяна Рудэнка нарадзілася ў горадзе Асіповічы. Скончыўшы сярэднюю школу, працавала тэлеграфісткай раённага вузла сувязі. З 1995 года працуе памочнікам выхавацеля ў спецшколе-інтэрнаце. Пісаць пачала з 2000 года. Яе вершы не раз друкаваліся ў раённай газеце і іншых перыядычных выданнях: «Беларуская думка”, «Алеся”, «Во славу Родины”, «Могилёвские ведомости”, «Женский калейдо-скоп”, «Преображение”, «Семейный очаг”, «Любимая”, «Двое”. Яна — аўтар зборніка вершаў «Я живу, я надеюсь и верю…”, выдадзенага ў 2001 годзе, пераможца Асіповіцкага гарадскога творчага конкурсу «Паэты роднаму гораду” 2002 года. У лютым 2003 года стала членам Беларускага літаратурнага саюза «Полоцкая ветвь”. Тады ж выйшаў у свет яе другі зборнік вершаў «Кошка-ночь”. Піша ў асноўным на рускай мове. На рад яе вершаў мясцовым кампазітарам Віктарам Шышкаўцом былі напісаны песні. У лютым 2004 года выйшаў зборнік вершаў «Мой материк”.
Анатоль Тамашэўскі нарадзіўся 3 студзеня 1943 года ў вёсцы Ваўканосава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. З 1966 года працаваў рабочым БУ-91 будтрэста № 12 г. Магілёва, з наступнага — у рэдакцыі Круглянскай раённай газеты «Сельскае жыццё”. 1973-77 гады — слухач Мінскай вышэйшай партыйнай школы, з 1980 года — галоўны рэдактар асіповіцкай раённай газеты. Член Саюза журналістаў. У 1992 годзе яму прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь”. Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”, Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі, Магілёўскага аблвыканкама, райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Яго вершы і гумарэскі друкаваліся ў мясцовай, абласных і рэспубліканскіх газетах, часопісе «Вожык”. У іх ліку — «Хто як разумее”, «У лазні”, «Васількі”, «Жонка на дыеце”. Па назве апошняга выдадзена кніга. На яго вершы напісана нямала песень В.Шышкаўцом: «Куточак мілай Беларусі”, «Па-над рэчкай туманы”, «Сны ветэрана”, «Воінам-вызваліцелям”, «Дзень добры, Асіповічы мае!”, «Песня пра Ялізава” і інш.
Марыя Цімінская нарадзілася ў ліпені ў 1937 года ў вёсцы Вялікая Гарожа. Выхаванка Свіслацкага дзіцячага дома з 1946 года. У 1953 годзе там жа скончыла сямігодку, праз пэўны час — педагагічны інстытут. 30 гадоў працавала ў Дзераўцоўскай школе. Піша вершы, прыпеўкі, якія сама і спявае, збірае народныя выслоўі. Дыпламантка рэспубліканскага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік”. Выдала зборнік вершаў «На струнах маёй душы”, у якім адлюстраваны яе няпросты жыццёвы лёс, боль і радасць, каханне і смутак, замілаванне і любоў да роднае зямлі — шчырыя пачуцці сэрца, якому так хочацца цеплыні…
Васіль Шабалтас нарадзіўся 15 жніўня 1936 года ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Малалетнім хлопчыкам разам з сям’ёй быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Спрабаваў пісаць вершы яшчэ ў школе — першы быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі”. Вучыўся ў Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, потым пераехаў у Расію і паступіў ў Маскоўскі політэхнічны тэхнікум. Працаваў галоўным канструктарам на швейнай фабрыцы, завочна вучыўся — да 4 курса — на аддзяленні Маскоўскага політэхнічнага інстытута. З 1960 г. жыў і працаваў на Браншчыне ў г. Новазыбкаве. Друкуе свае першыя апавяданні ў раённай газеце і абласной «Брянский рабочий”. У 1981 годзе выходзіць у свет яго першы зборнік апавяданняў «Знакомство”, у 1983 г. — зборнік апавяданняў і аповесцей «Экзамен”.
З 1983 г. жыве ў Асіповічах. Надрукаваў звыш 50 апавяданняў і гумарэсак на літаратурнай старонцы раённай газеты. У 1993 го-дзе стаў членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. Выйшлі з друку кнігі прозы — «Знакомство”, «Экзамен”, «Плата за страх”, «Душегуб”, «Злой дух”, «Белобок, «Ночной вызов”, «Адпомсціць і выжыць”, «Цветы для печали”. Асноўная тэматыка яго творчасці — памяць аб вайне, лёс чалавека, жыццёвыя абставіны, у якія той трапляе. Зараз працуе над раманам «Гарачая лазня”.
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака
23 апреля 2026
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
22 апреля 2026
Власть
Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов
22 апреля 2026
Власть
Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах