Асіпаўчане! Выпадрыхтаваліся да школы?

Аб тым, што хутка верасень, нагадваюць многія
фактары. Адзін з іх — работа школьных павільёнаў і базараў.

На прылаўках магазінаў можна знайсці ўсё
неабходнае для вучняў. Па словах загадчыцы крамы “Дзіцячыя тавары” Таццяны
Дзмітрычэнка, гэты сезон больш спакойны, чым леташні. Няма ажыятажу, кожны
пакупнік можа выбраць тавар у адпаведнасці са сваімі фінансавымі магчымасцямі.
Айчынныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці падрыхтавалі шмат мадэляў адзення
для хлопчыкаў і дзяўчынак. Прычым нешта засталося з мінулага года, і многія
зрабілі пакупкі загадзя па танных цэнах.

— У сярэднім апрануць малодшага школьніка можна
ў межах мільёна або крыху больш, — гаворыць Таццяна Ягораўна. — На старшакласніка
ж спатрэбіцца каля паўтара мільёна. Каб сабраць ранец, неабходна яшчэ тысяч
пяцьсот. Безумоўна, бацькі самі вырашаюць, у якое адзенне апранецца іх дзіця ці
ў якім сшытку будзе пісаць. Тавары, прапаноў-ваемыя нашым магазінам, якасныя.
Так, не выклікае сумненняў адзенне фабрык “Вяснянка”, “Калінка”, “Славянка”,
“Камінтэрн”. Прадукцыя іх карыстаецца попытам і ў дарослага насельніцтва. Не
ўступаюць ім і элегантныя мадэлі, прадстаўленыя швейнымі прадпрыемствамі
“Надэкс” з Мазыра і “Эліз” з Дзяржынска. Кошт касцюмаў для хлопчыкаў вагаецца
ад 300 да 600 тысяч, сарафаны для дзяўчынак малодшых класаў можна купіць і за
100 тысяч. Безумоўна, ёсць і даражэйшыя — усё залежыць ад тканіны, з якой
пашыта канкрэтная рэч. Словам, выбраць ёсць з чаго. I асартымент пастаянна
папаўняецца.

Канцылярская група тавараў таксама разнастайная.
У наяўнасці ёсць усё, што трэба школьніку: сшыткі, вокладкі, алоўкі, ручкі,
фламастары, каляровая папера, альбомы для малявання і інш. Гэтыя прылады ў
большасці беларускай вытворчасці, але некаторыя прывезены з Расіі, таму што ў
нас, напрыклад, не наладжаны выпуск каляровых алоўкаў. Набываюць канцтавары хто
адразу на цэлы навучальны год, а нехта част-кова. Многім пакупнікам падабаюцца
нашы ранцы і рукзачкі. Выбар вялікі, а цэны не надта “кусачыя”. Аддаецца
перавага на карысць якаснай прадукцыі. Усё менш купляюцца кітайскія рэчы.

Канечне, пакупнік можа прыйсці за школьнымі
таварамі і на гарадскі рынак, дзе арганізаваны гандаль па суботах і нядзелях.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Сегодня в ходе Единого дня информирования населения председатель Осиповичского райисполкома встретился с коллективом филиала «Елизово» ОАО «Гродненский стеклозавод»

17 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: профсоюзы должны быть мощной базой для поддержания стабильности в белорусском обществе 

17 июля 2025
Читать новость
Образование

Заманчивая перспектива. О возможности изучения китайского языка в школах Осиповичского района

17 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В музее Дарагановской СШ Осиповичского района создана экспозиция “Горький хлеб войны”

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июля для всех знаков зодиака

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Теплотравматизм – реальная опасность!

16 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем