Асіповіччына сустракае Багдановічаў

Лонданская Алімпіяда была не вельмі ўдалай для
беларускай зборнай, аднак канаісты Аляксандр і Андрэй БагдановIчы выступілі
паспяхова, і цяжкае “срэбра” на
кіламетровай дыстанцыі стала бясспрэчным доказам іх права на прыналежнасць да
сусветнай спартыўнай эліты.

Знакамітых землякоў пасёлак Ялізава вітаў 13
жніўня — спартсмены наведалі сваю малую радзіму адразу пасля вяртання з Англіі.
Так здарылася, што ляцелі яны рознымі рэйсамі, таму першым, а сямнаццатай
гадзіне, прыехаў да бацькоў і землякоў Андрэй Багдановіч, а яго брат Аляксандр
— толькі ў сярэ-дзіне ночы. Але доўгае чаканне не сапсавала настрою
ялізаўчанам. Для іх, жыхароў невялікага паселішча з беларускай глыбінкі,
наяўнасць уласных алімпійскіх прызёраў азначае вельмі многа. Яны — іх гонар,
слава і выдатны прыклад таго, што вялікага жыццёвага поспеху можа дасягнуць
кожны, хто гэтага па-сапраўднаму жадае.

Андрэй выглядаў стомлена, але трымаўся бадзёра.
Дзякаваў за цёплы прыём, раздаваў бясконцыя аўтографы, паказваў землякам
алімпійскую ўзнагароду. Адказаў спартсмен і на пытанні карэспандэнта “раёнкі”.

— Для айчыннай зборнай выступленне ў Лондане
стала найгоршым за ўвесь перыяд існавання нацыянальнай алімпійскай каманды, і
Прэзідэнт краіны выказаў шэраг сур’ёзных заўваг у адрас трэнераў, арганізатараў
і спартсменаў. Як асабіста Вы ўспрынялі крытыку кіраўніка дзяржавы і як
ацэньваеце вынікі ўласных намаганняў?

— Адказ можа быць адзін: у спорце бывае ўсё — і
ўзлёты, і падзенні. Увогуле ж спартсмены не машыны, таму рабіць здагадкі аб
эфектыўнасці іх выспупленняў можна, аднак упэўнена на нешта разлічваць — не.

Нашаму экіпажу супрацьстаялі вельмі дастойныя
сапернікі. Усе канаіс-ты выступалі моцна, так што вынік фінальнай гонкі нас з
братам задаволіў. Хаця — што хаваць, срэбра не золата…

— Напярэдадні Алімпіяды інтэрнэт-партал TUT.BY
грунтоўна прааналізаваў перспектывы кожнага з беларускіх алімпійцаў. Даволі
дакладна прадбачыўшы магчымую колькасць узнагарод, якія атрымала наша зборная,
гэты прагноз скептычна ацэньваў сілы экіпажа братоў Багдановічаў. Што спрыяла
вашаму поспеху, і якія “схаваныя рэзервы” засталіся па-за ўвагай незалежных
аналітыкаў?

— Выніковасць у кожнай гонцы залежыць ад мноства
нюансаў, у ліку якіх — надвор’е, тэмпература вады, тэхнічныя параметры
вяслярнага канала. Дарэчы, па адчуваннях канал “Iтан Дорні” вельмі
падобны на трасу ў Брэсце, з якой наш экіпаж знаёмы вельмі добра. Але галоўнае,
зразумела, стан здароўя ўдзельникаў.

— Алімпіяда — гэта не толькі спаборніцтвы для
спарт-сменаў, але і маштабнае відовішча для ўсяго свету. Які з фэстаў —
Пекінскі ці Лонданскі — пакінуў большае ўражанне?

— Безумоўна, першы. У плане арганізацыі
спартыўнага свята кітайцы былі на галаву вышэй англічан.

— Вы з братам, ў адпаведнасці з ўмовамі праекта
Прэзі-дэнцкага спартклуба “Алімпійскі выбар”, атрымалі права перадаць 75
мільёнаў рублёў адной са спартыўных школ і вырашылі дапамагчы Бабруйскай
СДЮШОР, дзе калісьці вучыліся самі. Ці падтрымліваюць браты Багдановічы сувязь
з установай, якая дала ім пуцёўку ў вялікае спартыўнае жыццё?

— Падтрымліваем, але не такую цесную, як хацелася
б. Апошнія гады мы амаль увесь час жывём далёка ад Ялізава і Бабруйска, таму
пра мясцовыя справы даведваемся пераважна з Інтэрнэту. Аднак там пра
падрыхтоўку нашых юных спартсменаў практычна нічога няма…

Пастфактум: Па словах заслужанага трэнера
Савецкага Саюза і Рэспублікі Беларусь Юрыя Асмалоўскага, які ўзначальвае
пасялковае аддзяленне бабруйскай ДЮСШ “Беразіна”, праз пэўны час папоўніць
шэрагі знакамітых беларускіх весляроў можа яшчэ некалькі ялізаўчан. Сярод яго
выхаванцаў ужо ёсць 4 кандыдаты ў майстры спорту і столькі ж маюць першы
дарослы разрад.

Ну а бясспрэчнымі фаварытамі на сёння можна
лічыць Максіма Макарава, які быў залічаны ў вучы-лішча Алімпійскага рэзерву, і
экіпаж “двойкі” байдарачніц у складзе Кацярыны Ананіч і Анастасіі Галацэвіч —
сёлетніх прызёраў першынства краіны і пераможцаў першынства Магілёўшчыны.

Павялічыць эфектыўнасць падрыхтоўкі юных
весляроў магло б умацаванне матэрыяльнай базы аддзялення спартшколы, у якім
займаюцца дзеці з Ялізава і Свіслачы. Зараз у іх распараджэнні ўсяго сем
байдарак, а гэтага вельмі мала. Да таго ж, наяўны спортінвентар не заўсёды
адпавядае ўзроставым асаблівасцям навучэнцаў, таму для ўдзелу ў спаборніцтвах
абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў яго даводзіцца дзесьці пазычаць…

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 1 июля для всех знаков зодиака

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал перестановку руководящих кадров в министерствах

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем