У Асіповіцкім райвыканкаме: няма мяжы для дасканаласці

З амаль паўсотні пытанняў, разгледжаных на
чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 15 жніўня пад началам старшыні
Пятра Шукаловіча, два першыя тычыліся “адвечнага” — арганізацыі непасрэднай
работы з людзьмі па хвалюючых іх
пытаннях.

Напачатку аб тым, як у нас ажыццяўляюцца
адміністрацыйныя працэдуры і абстаяць справы з іншымі “дробязямі”, прысутных
пра-інфармавала начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных
асоб райвыканкама Ала Некрашэвіч. У першым паўгоддзі ў райвыканкам паступіла,
напрыклад, тры сотні зваротаў грамадзян — на 10,7% больш, чым за такі ж перыяд
летась. Пісьмовых — 193 (185), вусных — 54 (86). Колькасць іх у
пассельвыканкамы паменшылася са 162 да 117, а з вышэйстаячых дзяржорганаў для
разгляду райвыканкам атрымаў 58 (66). Зарэгістравана і 2 (6) паўторныя звароты,
па якіх дадзены тлумачэнні ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Тэматыка ўздымаючых жыхарамі рэгіёна пытанняў
практычна не змянілася — больш усяго гэта звязана з дзейнасцю
жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жыллём, архітэктурай і будаўніцтвам. Наконт
камунальна-бытавых праблем і добраўпарадкавання іх колькасць павялічылася на
18,9%. Што тычыцца зваротаў юрыдычных асоб, то іх у наяўнасці 12 (8), і палова
— наконт якасці будаўніцтва жытла і вы-праўлення недахопаў.

Кіраўніцтвам райвыканкама за паўгоддзе наладжаны
71 прыём грамадзян, па месцы жы-харства і ў працоўных калектывах — 16, “прамых
ліній” — 12. На пастаянна дзеючую “гарачую лінію” райвыканкама людзі звярталіся
65 разоў, на сайт — 53. Ідэалагічным актывам раёна праведзена 303 сустрэчы, у
час якіх паступіла 92 звароты.

Натуральна, ход зваротаў і наогул работа з
людзьмі, ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур мясцовая ўлада трымае пад
пастаянным кант-ролем і стараецца мэтанакіравана ўдасканальваць сваю дзейнасць.
Тым больш, што працаваць усім яшчэ ёсць над чым: у тым жа ДУКВП “Водаканал”,
напрыклад, здараюцца выпадкі ня-якаснага разгляду людскіх зваротаў, ёсць хібы з
рэагаваннямі на запыты ва ўстановах аховы здароўя, арганізацыях раённай
камунальнай уласнасці, гандлю і г.д.

Што тычыцца справаздачы дырэктара АУКВП
“Капітальнае будаўніцтва” Сяргея Падбярознага, то хаця і адзначана, што ў
аргані-зацыі прымаюцца пэўныя меры па забеспячэнні правоў і ахоўваемых законам
інтарэсаў грамадзян, але працаваць у гэтым накірунку таксама яшчэ трэба шмат.
Напрыклад, тут не скарыстоўваюць такі даволі эфектыўны метад дзейнасці, як
тэлефонныя “прамыя” і “гарачыя лініі” з насельніцтвам, з парушэннямі
па-трабаванняў заканадаўства вядзецца справаводства і г.д.

Натуральна, усе праблемныя моманты ў рабоце з
заяўнікамі знайшлі адлюстраванне ў прынятых членамі выканкама рашэннях.

Последние новости

Общество

Соревнования по шахматам и шашкам, посвященные Дню Независимости страны, провели 3 июля в Осиповичском ШШК “Дебют”

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Олег Дьяченко о независимой Беларуси

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Учора Асіповіцкі раён адным з першых прыступіў да ўборкі зерневых

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 8 июля для всех знаков зодиака

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем