АСІПОВІЧЧЫНА: добрая справа

Пра шырокае святкаванне 140-годдзя роднага
горада і сёння ўспамінаюць многія, але не ўсе, аказваецца, ведаюць, што
райвыканкам да той круглай даты зрабіў яшчэ адну добрую справу: убачыла свет
кніга пад назвай «Асіповічы: гісторыя і сучаснасць”.

Над ёмістым выданнем — 256 каляровых старонак,
наяўнасць карт горада і раёна, мелаваная папера, мноства разнапланавых
тэматычных здымкаў — пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы
Ганны Землянухінай працавала цэлая творчая група і, па ацэнцы першых
уладальнікаў калектыўнай працы, стваральнікам яно ўдалося.

— Мы пастараліся няхай і не цалкам, але па
максімуму ўзгадаць найбольш важныя падзеі гарадскога жыцця з ужо далёкіх дзён і
па сёння, — гаворыць Ганна Уладзіміраўна. — Геральдычныя сімвалы і
«маці”-чыгунка, паданні аб паходжанні назвы Асіповічаў і барацьба землякоў з
ворагам у гады грама-дзянскай вайны і Вялікай Айчыннай, адраджэнне з попелу і
руін і стваральная праца ў мірны час, паслядоўнае дынамічнае развіццё працоўных
калектываў і грамадства, знакамітыя месцы рэгіёна, турызм і адпачынак,
міжнароднае супрацоўніцтва, эканоміка і сацыяльная сфера, духоўнае адраджэнне і
армейскія будні, — дакументальна-інфармацыйная насычанасць кнігі сур’ёзная. І,
канечне, шмат увагі надалі ў ёй нашаму самаму галоўнаму багаццю — людзям, якія
сваім жыццём, выдатнымі дасягненнямі ў розных галінах уславілі родны край.

Кніга выдадзена тыражом у 1 тысячу экзэмпляраў,
і жадаючыя могуць набыць яе ў магазіне № 24 ААТ «Гандаль” як для сябе, так і ў
якасці прыстойнага падарунка гасцям-блізкім. Пакуль яшчэ могуць — 500 штук,
якія пушчаны ў продаж, расходзяцца надзвычай хутка…

Последние новости

Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем