АСІПОВІЧЫ: свята горада — свята спорту

З трохдзённым размахам адзначылі Асіповічы
адразу тры святы: 140-годдзе горада, 40-гадовы юбілей СААТ «Дах» і
Дзень чыгуначніка. Наш горад вядомы далёка за межамі вобласці і краіны не
толькі дзякуючы запатрабаванай прадукцыі шматлікіх прадпрыемстваў, але і
спартыўнымі дасягненнямі. Пераканацца ў гэтым можна было на працягу ўсіх святочных
дзён — спартыўная праграма не саступала культурнай.

Пачалася спортчарада з баскетбольнага турніру,
па выніках якога пераможцам стаў БК «Асіповічы», другое месца — у
магілёўскага «Барысфена”, трэцімі фінішавалі прадстаўнікі «Мінск-2”, а замкнулі
табліцу госці з Бранска — клуб «Дзясна».

У гарадскім парку і на стадыёне
«Юнацтва» ў суботу для ўсіх жадаючых былі арганізаваны спабор-ніцтвы па
шахматах, стрытболе, арм-рэстлінгу і гіры.

Дзякуючы тай-баксёрам, выхаванцам Сяргея
Гідуляна, Асіповічы ведаюць ужо і ў Тайландзе, Германіі, Літве, Турцыі, Iталіі
і іншых краінах свету. Відовішчны трэці прафесійны турнір па тайландскаму боксу
прайшоў у суботу. Праграму мерапрыемства прадумалі да дробязей: 10 баёў, у якіх
лепшыя асіповіцкія байцы выступілі супраць спарт-сменаў з Мінска, Полацка і
Гомеля, шматлікія розы-грышы прызоў сярод гледачоў, шоу-праграма. Адзін толькі
выхад нашых юнакоў на рынг даваў сапернікам зразумець, што лёгкай перамогі
чакаць не варта. I сапраўды, сем з дзесяці баёў выйгралі асіпаўчане: Раман
Доўнар, Дзмітрый Узвараў, Андрэй Чыгілейчык, Максім Піткевіч, Эдуард Міховіч,
Віктар Лісевіч і Любамір Старавойтаў. Апошнія два баі сталі асабліва
відовішчнымі і эмацыянальнымі. Падчас турніру віншавалі жыхароў горада і жадалі
поспехаў спартсменам намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Аляксеевіч Семянцоў
і адзін з суддзяў — старшыня Беларускай Федэрацыі кікбоксінга і тайландскага
бокса Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч, які таксама адзначыў высокі ўзровень
арганізацыі турніру.

Адно з самых любімых мерапрыемстваў асіпаўчан —
традыцыйны мотакрос, які сёлета доўжыўся два дні. На трэці этап адкрытага
чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь да нас з’ехаліся 124 спартсмены
самых розных узростаў. Самаму малодшаму ўдзельніку — 5 гадоў, самаму старэйшаму
— 60. Мінск, Смаленск, Масква, Вільнюс, Віцебск, Гомель, Магілёў — спаборнічалі
спартсмены з амаль двух дзясяткаў гарадоў. Прайшло 12 заездаў, у якіх
удзельнічалі і 10 хлопцаў з мясцовага мота-клуба «Юнацтва». Двое з іх
— Ула-дзімір Сухоцкі і Тарас Крыль — заваявалі бронзавыя медалі, а Алег
Глебушаў заняў чацвёртае месца. Нягледзячы на спёку і суботні дождж, на
мотакросе было шматлюдна. Ды і па-глядзець было на што: чаго варты заезд з удзелам
Яўгена Тылецкага, які сёлета стаў чэмпіёнам Еўропы па мотакросе ў класе EMX
Open! Дарэчы, за ўсю гісторыю як БССР, так і суверэннай Беларусі больш ніхто з
айчынных спарт-сменаў не змог дабіцца падобнага выніку, а напрыканцы мотакросу
гледачы маглі пабачыць яшчэ і паказальнае выступленне беларускай каманды
«МАЗ-СПОРТавто” якая сёлета ўдзельнічала ў транскантынентальнай гонцы
«Парыж-Дакар”. Дарэчы, праводзіўся таксама заезд на прыз старшыні Асіповіцкага
райвыканкама Пятра Шукаловіча — яго выйграў Раман Ермалаеў з Магілёва.

Арганізатарамі шмат-лікіх спартыўных
мера-прыемстваў у гэтыя дні сталі райвыканкам, ЦК і Магілёўская абласная
арганізацыйная структура ДТСААФ, ПУП «Асіповіцкая аўтамабільная
школа», СК «Залатая перамога», важкую падтрымку аказалі нашы
многія прадпрыемствы і арганізацыі.

У нядзелю прайшлі спартыўныя мерапрыемствы і на
стадыёне «Лакаматыў». Чыгуначнікі, іх сем’і і наогул усе жадаючыя
маглі паспрабаваць сябе ў тэнісе, дартсе, армрэстлінгу і гіравам спорце і,
натуральна, пераможцам дасталіся памятныя суве-ніры.

Завяршыўся ж спартыўны блок матчавай сустрэчай
па футболе ў рамках чэмпіянату вобласці. Асіповіцкая каманда
«Свіслач», якая займае шостую пазіцыю ў турнірнай табліцы, гуляла з
круглянскай «Зарой», якая размясцілася на трэцім радку. I госці,
забіўшы 5 «сухіх» мячоў, на справе даказалі, што на дадзены момант
сапраўды мацнейшыя.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем