Осиповчане рассказывают о ценности семьи

Осиповчане рассказывают о ценности семьи

Сям’ёй даражыць — шчаслівым быць

З сям’і пачынаецца жыццё чалавека

Спачатку мы дзеці, а на нейкім этапе абзаводзімся ўласнымі «ячэйкамі грамадства» і становімся бацькамі. У сям’і адчуваем сябе па-сапраўднаму абароненымі. Сям’я можа быць вялікая або маленькая. Галоўнае — дух, які пануе вакол. Запыталі ў землякоў, што ж для іх значыць сям’я.

Юрый Абмоін, г. Асіповічы:

— Сям’я для мяне — святое паняцце, аснова майго жыцця. Гэта каханне, узаемаразуменне. Гэта месца, куды хочацца вяртацца пасля працоўнага дня, дзе цябе любяць, цэняць, дзе табе цёпла і ўтульна. Мужчына і жанчына, заключаючы сямейны саюз, бяруць на сябе адпаведныя абавязкі. Прычым жаночыя часта не заўважаюцца. Да прыкладу, мужчына прыбіў дошку ці павесіў на сцяну свяцільнік — работа адразу бачна, а жанчына цэлы дзень завіхаецца па гаспадарцы: варыць, прыбірае, прасуе — і, на першы погляд, падаецца, што як быццам бы нічога і не рабіла. А ты прыходзіш дадому: там чыста, вячэра на стале, кожная рэч на сваім месцы — вось табе і шчасце, і лагода. Трэба паважаць жончыну працу, дапамагаць ёй і прывучаць да гэтага ўсіх дамашніх.

Ала Данільчык, аг. Свіслач:

— Сапраўдная  сям’я — гэта муж, трое нашых сыноў, родныя і блізкія. Гэта асаблівыя адносіны адзін да аднаго, штодзённы клопат і дапамога, узаемавыручка, падтрымка. Вельмі важна — падзяліцца адзін з адным цяжкасцямі ці радасцямі і атрымаць узамен разуменне і абарону, усведамляць, што цябе любяць і ўспрымаюць такім, які ты ёсць. Трэба памятаць, што кожны з нас унікальны і незаменны, як і тое, што ён дае для сям’і. А яшчэ абавязкова матуліны смачныя булкі і піражкі, бацькава моцнае плячо і своечасовая парада. І нават твой дамашні звярок — паўнавартасны член сям’і.

Ірына Альховік, г. Асіповічы:

— Кожны марыць аб шчаслівай сям’і. Стварэнне яе такой залежыць ад нас, наколькі мы гатовы ўкладваць свае намаганні. Лічу, што самае галоўнае — гэта калі супадаюць інтарэсы, калі кожны імкнецца да ўзаемаразумення. Цаню асабістыя адносіны паміж людзьмі розных пакаленняў, падтрыманне сямейных традыцый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Безумоўна, важна захаваць на працягу жыцця тое пачуццё, якое прывяло да шлюбу, — каханне. Абавязкова быць для дзяцей прыкладам, навучыць іх самым лепшым сямейным каштоўнасцям.

Сяргей Вараненка, аг. Краснае:

Сям’я — гэта твой маленькі свет, дзе ўсё зразумелае, звыклае, бяспечнае і мі-лае. Люблю вяртацца з работы, дзе мяне чакаюць любімыя людзі. На жаль, сем’і бываюць розныя, як і адносіны ў іх. Ніколі не трэба забываць пра тую адказнасць, якую ўзяў на сябе, калі вырашыў, што будзеш сем’янінам. А яшчэ абавязкова навучыцца такой якасці, як уменне дараваць, каб крыўды не ўзялі верх над каханнем.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем