Сегодня отмечается День семьи

Сегодня отмечается День семьи

Самы каштоўны скарб

Май. Квецень садоў. Спеў птушак. Сакавітая зеляніна. Усё гэта — яе вялікасць Вясна. Менавіта такой прыгожай парой і адзначаецца свята, якое тычыцца кожнага, — сям’і. Спагада, дабрыня, чуласць — усе гэтыя якасці нараджаюцца ў нас менавіта ў акружэнні родных і блізкіх. І не трэба быць вялікім псіхолагам, каб адчуць цеплыню і шчырасць, якія пануюць ва ўзаемаадносінах дамачадцаў, убачыць святло ў вачах і ўсмешкі на вуснах, далучыцца да нечага вялікага і пакуль што неспазнанага…

Вясёлыя, гаманкія, прыгожыя — такімі сустрэлі журналістаў “раёнкі” дзеці і дарослыя, што жывуць пад адным дахам у вялікім доме па вуліцы Народнай у аграгарадку Свіслач. Гэта дружная сям’я Вольгі і Андрэя Клепчаў. Гаспадар — настаяцель мясцовага Свята-Мікольскага храма, гаспадыня — настаўніца сярэдняй школы. Іх сямейнаму саюзу — 17 гадоў. За гэты час многае адбылося, але самае галоўнае — з’явіліся на свет пяцёра цудоўных дзяцей, якія штодня радуюць бацькоў звонкім смехам і пяшчотным шчабятаннем. Дарэчы, старэйшая дачка Кацярына — першакурсніца Гродзенскага музычнага каледжа. Аб’ядноўвае ўсіх агульная вера, якая дапамагае ў вырашэнні розных жыццёвых момантаў. Наогул жа, лічаць Клепчы, сям’я — гэта непарыўная сумесная творчасць, сямейнае шчасце нікому не даецца проста так. Над гэтым трэба пастаянна і многа працаваць — разам.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем