Профсоюзы оказали материальную помощь Осиповичской ЦРБ

Профсоюзы оказали материальную помощь Осиповичской ЦРБ

У няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі прафсаюзы Магілёўшчыны падтрымліваюць медустановы вобласці. Напрыклад, на мінулым тыдні перадалі прадуктовыя наборы на суму паўтары тысячы рублёў чатыром бальніцам, у тым ліку і Асіповіцкай ЦРБ. Акцыя праведзена ў якасці падзякі за нялёгкую працу і самаадданасць у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй.

Старшыня абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Віктар Суслаў, які пабываў у нашай бальніцы, адзначыў, што зараз ніхто не павінен заставацца ўбаку ад таго, што адбываецца навокал, тым больш прафсаюзы, галоўная задача якіх — абараняць інтарэсы работнікаў розных галін і падтрымліваць іх у найбольш напружаны час.

Значны ўнёсак у падтрымку медыкаў зрабіў прафсаюз работнікаў аховы здароўя, пры якім створаны страхавы фонд дапамогі медыкам. Усе галіновыя прафсаюзы салідарна пералічваюць на яго рахунак грашовыя сродкі. Для атрымання дапамогі дастаткова прадаставіць копію бальнічнага лістка і запыт ад прафсаюзнай пярвічкі ўстановы аховы здароўя. Матэрыяльная дапамога прадугледжана ў памеры ад 600 да 5 тысяч рублёў у залежнасці ад цяжару захворвання.

Прафсаюзы таксама прынялі шэраг рашэнняў аб аказанні матэрыяльнай дапамогі найбольш уразлівым катэгорыям грамадзян. Ва ўсіх прафсаюзных пярвічках створаны “касы ўзаемадапамогі”. Прафструктуры ўсіх узроўняў перанакіроўваюць у іх сродкі, якія вызваліліся ў выніку адмовы ад непершародных расходаў.

Акрамя таго, галіновыя прафсаюзы вобласці закупілі дэзрастворы і сродкі індывідуальнай абароны больш чым на 12 тысяч рублёў, пярвічкі на гэтыя мэты зрасходавалі каля 247 тысяч рублёў. Раней прафсаюзы пералічылі медустановам вобласці 6 тысяч рублёў, якія былі патрачаны на набыццё антысептыкаў, сродкаў індывідуальнай абароны і электрапрыбораў.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем