Минуты памяти и скорби…

Минуты памяти и скорби…

Сёлета Дзень Перамогі не зусім звычайны: спаўняецца 75-я гадавіна з векапомнага мая 1945 года. Зараз усе мы ўспамінаем сваіх родных, якія склалі галовы за шчаслівае жыццё краіны і народа, тых, хто вярнуўся з перамогай, і ўсіх жыхароў, якія перажылі акупацыю, аказваючы ўсялякае садзейнічанне вызваленню.

У гэтыя майскія дні ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”.

 

Па традыцыі напярэдадні свята кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, члены грамадскіх арганізацый наведалі брацкую магілу партызан Вялікай Айчыннай вайны на вуліцы Абросімава, помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму каля вёскі Цяплухі і іншыя месцы воінскіх пахаванняў. Аддалі даніну памяці героям, якія абаранялі краіну ад ворага, усклалі вянкі і кветкі.

Брацкую магілу савецкіх салдат у Татарцы наведалі ваеннаслужачыя 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння з Мар’інай Горкі. Дарэчы, раней абаронцы Айчыны добраўпарадкавалі мемарыял, пазнаёміліся бліжэй з гісторыяй баёў, якія праходзілі ў гэтых месцах у гады вайны. Да пастамента леглі кветкі павагі і памяці…

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем